Форум сабраў больш за 200 супрацоўніц органаў унутраных спраў, якіх аб’ядноўваюць актыўная грамадзянская пазіцыя, стваральная дзейнасць, удзел у дабрачынных і гуманітарных праектах.
Удзельніцы форуму абмеркавалі дзейнасць арганізацыі, у тым ліку з улікам электаральнай кампаніі, якая праходзіць, і іншых грамадска значных падзей. У цэнтры ўвагі знаходзіліся і тэмы аказання дапамогі суайчыннікам, якія маюць у гэтым патрэбу, захавання маральных, культурных і духоўных каштоўнасцяў.
Старшыня Саюза жанчын МУС Алеся Сурынт адзначыла, што рашэнне правесці канферэнцыю напярэдадні адзінага дня галасавання абумоўлена жаданнем удзельніц Саюза выступіць у падтрымку беларускай дзяржаўнасці, заявіць аб гатоўнасці абараняць бяспеку і стабільнасць у нашай краіне. «Дзякуючы дзейнасці ў Саюзе, нам усім удалося рэалізаваць вялікую колькасць значных і добрых ідэй, здабыць верных сяброў і стварыць па-сапраўднаму моцную каманду, — падкрэсліла яна. — Мы актыўныя, неабыякавыя, адкрыты для ўсяго новага».
Канферэнцыя дала магчымасць абмяняцца думкамі па шэрагу напрамкаў, убачыць моцныя бакі пярвічак Саюза і пункты росту, якім трэба ўдзяліць дадатковую ўвагу.
Яскравым момантам сустрэчы стала цырымонія ўзнагароджання.
Вераніка КАНЮТА
Фота прэс-службы МУС
З мастацтвам па жыцці.
Баявое ўзаемадзеянне найвышэйшага ўзроўню.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».