Вы тут

На гэтым тыдні нас чакае высокая тэмпература паветра


На гэтым тыдні нас чакае высокая тэмпература паветра, навальніцы, шквалістыя ветры, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


У сераду, 28 чэрвеня, пераважна без ападкаў, толькі днём па захадзе і ў асобных раёнах кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Тэмпература ноччу 5—12 цяпла, днём 22—29 вышэй за нуль, у паўднёва-заходніх раёнах да плюс 31 градуса.

Далей з паўднёвага захаду Еўропы будуць рухацца актыўныя атмасферныя франты, услед за якімі будзе перамяшчацца вельмі цёплая, але няўстойлівая паветраная маса.

У чацвер, 29 чэрвеня, ноччу па паўночным захадзе, днём у асобных раёнах, пераважна па паўднёва-заходняй палове краіны будуць ісці кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Днём чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15—20 метраў за секунду, месцамі магчымы град. Тэмпература ноччу 13—20 градусаў цяпла, па паўночным усходзе 10—12 са знакам плюс, днём сіноптыкі прагназуюць 28—34 вышэй за нуль, у асобных раёнах па поўдні да плюс 36 градусаў.

У пятніцу, 30 чэрвеня, на большай частцы краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы, узмацненне ветру парывамі да 15—20 метраў за секунду, днём магчымы град. Тэмпература ноччу 16—23 цяпла, днём чакаецца плюс 25—32, па паўднёвым усходзе магчыма да 34 градусаў вышэй за нуль.

У першы дзень ліпеня ноччу пераважна па паўднёвым усходзе, днём у асобных раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Пры апошніх у асобных раёнах узмацненне ветру парывамі да 15—20 метраў за секунду. Тэмпература ноччу 13—20 градусаў цяпла, днём чакаецца плюс 20—27, па паўднёвым усходзе — да 30 градусаў вышэй за нуль.

У нядзелю, 2 ліпеня, на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах краіны навальніцы. Тэмпература ноччу 10—17 градусаў цяпла, днём 17—24 вышэй за нуль, па паўднёвым усходзе чакаецца да плюс
27 градусаў.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.