Супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку Першамайскага РУУС сталіцы затрымалі 37-гадовага мужчыну, які, выкарыстоўваючы розныя зачэпкі, пазычаў у знаёмай дзяўчыны грошы і прайграваў іх у казіно. Усяго ён не вярнуў 3,5 тысячы долараў.
Маладыя людзі пазнаёміліся на сайце знаёмстваў летам гэтага года. Іх адносіны развівалася даволі імкліва, і ўжо праз месяц мужчына пазычыў у сваёй новай сяброўкі грошай. Дзяўчына настолькі яму давярала, што распіску браць не стала. Пасля гэтага яна яшчэ некалькі разоў пазычала прыяцелю вялікія сумы на розныя мэты. Так, у адзін з дзён яна пазычыла 2,3 тысячы долараў нібыта на вяртанне доўгу. Але гэтыя грошы ў той жа дзень мужчына прайграў у казіно.
У нейкі момант дзяўчына перастала аказваць яму матэрыяльную дапамогу. Але гэта мужчыну не расстроіла, ён знайшоў просты выхад з сітуацыі — украў грошы. Знаходзячыся ў гасцях у дзяўчыны, непрыкметна ўзяў са скарбонкі 1,2 тысячы долараў. Планаваў на іх адыграцца ў казіно, але фартуна ў той дзень ад яго адвярнулася.
У дачыненні да мужчыны распачата крымінальная справа за крадзеж. Раней ён судзімы за аналагічнае злачынства, а таксама за махлярства і хуліганства.
Сяргей РАСОЛЬКА
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.