Вы тут

Як правільна ўспомніць пра нябожчыкаў у дзень памінання спачылых


Сёння, 28 кастрычніка, у праваслаўным календары дзень асаблівага памінання спачылых — Дзімітрыеўская бацькоўская субота. Гэта апошняя магчымасць у гэтым годзе згадаць пра памерлых у дзень асаблівага памінання. Наступная будзе толькі ў лютым.


Дзімітрыеўская субота была ўстаноўлена вялікім князем Дзмітрыем Данскім у найбліжэйшую суботу перад днём памяці яго нябеснага заступніка велікамучаніка Дзімітрыя Салунскага (адзначаецца 8 лістапада) у памяць аб загінулых у Кулікоўскай бітве воінах. З часам памінанне толькі воінаў перарасло ў памінанне ўсіх праваслаўных хрысціян. 4 лістапада — гэта субота перад днём памяці Дзімітрыя Салунскага, але ў гэтым годзе з-за свята Казанскай іконы Божай Маці, якое прыпадае на тое ж чысло, памінальны дзень перанесены на тыдзень раней.

«Праваслаўнаму хрысціяніну ў Дзімітрыеўскую суботу трэба наведаць храм, пабыць на паніхідзе. Калі ёсць магчымасць, можна з'ездзіць на могілкі, — параіў іерэй Раман Арцёмаў, клірык храма роўнаапостальнай Марыі Магдаліны ў Мінску, выкладчык Мінскай духоўнай акадэміі, магістр філасофскіх навук. — Трэба памятаць, што мэта памінальнай суботы не ў тым, каб ужыць пэўныя стравы. Мэта ўвогуле не ў тым, каб штосьці з'есці, а ў тым, каб прыйсці ў храм і памаліцца за нябожчыкаў. Наведаеце ў гэты дзень могілкі ці не — не самае галоўнае. Калі і атрымаецца на іх трапіць, то ніякіх прадуктаў харчавання мы на могілках не пакідаем і самі ежу на іх не ўжываем, бо такога кшталту традыцыі маюць язычніцкія карані. Максімум можна запаліць лампаду ці свечку, калі надвор'е дазволіць, і памаліцца».

Айцец Раман раіць праваслаўным вернікам падрыхтавацца і прычасціцца ў гэты дзень, калі не атрымаецца — хоць бы наведаць паніхіду. Для тых, хто нячаста наведвае храм, дае параду ў царкве маліцца сваімі словамі. «Гэта самы лепшы варыянт — размаўляць з Богам сваімі словамі, казаць Яму пра тое, пра што сапраўды баляць сэрца і душа. Пасля, калі чалавек увацаркавіцца, стане часткай Царквы, тады яму будзе лёгка маліцца і па малітваслове. А пакуль падыдзе і такі варыянт», — лічыць свяшчэннаслужыцель.

Вераніка ПУСТАВІТ

pustavіt@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Галоўнае — памаліцца за блізкіх

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.