Вы тут

Названы найлепшыя добраахвотнікі года БРСМ


Пазаўчора, у Міжнародны дзень валанцёра, у сталіцы адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання найлепшых добраахвотнікаў БРСМ па выніках рэспубліканскага конкурсу «Валанцёр года — Добрае Сэрца». Для ўдзелу ў фінальным акордзе праекта ў Мінск з усіх куткоў Беларусі з'ехаліся больш за 150 валанцёраў саюза моладзі.


На базе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта была арганізавана работа адукацыйных пляцовак і камунікатыўных трэнінгаў па арганізацыі дзейнасці валанцёрскага руху з улікам інтарэсаў і ўзросту добраахвотнікаў БРСМ па розных тэмах. А потым дзейства перамясцілася да навагодняй ёлкі ў гандлёвы цэнтр «Сталіца». Тут прайшоў handmade-кірмаш «Калейдаскоп Дабра» ў падтрымку грамадскай арганізацыі дапамогі хворым дзецям «Беларускі дзіцячы хоспіс», адбыліся майстар-класы па вырабе сімвалаў-талісманаў наступнага года, паштовак, ёлачных цацак. Атмасферу свята дапамагалі ствараць клоўны, фокуснікі, мімы. Ну і апафеозам мерапрыемства, вядома, стала ўзнагароджанне найлепшых добраахвотнікаў.

У намінацыі «Найлепшы валанцёрскі атрад сярод вучнёўскай моладзі» быў ушанаваны валанцёрскі атрад «Надзея» лунінецкай сярэдняй школы №4. «Найлепшым валанцёрскім атрадам сярод студэнцкай моладзі» быў прызнаны валанцёрскі атрад «Мы — дзецям» пярвічнай арганізацыі з правамі раённага камітэта БРСМ Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта. «Найлепшым валанцёрскім атрадам сярод працуючай моладзі» назвалі валанцёрскі атрад «Адкрытыя Сэрцы» пярвічнай арганізацыі БРСМ ААТ «Гомсельмаш».

У намінацыі «Асабісты ўклад» найлепшым стаў Арцём Чарткоў, камандзір валанцёрскага атрада «Дабракі» пярвічнай арганізацыі БРСМ Навапольскага дзяржаўнага аграрна-эканамічнага каледжа. А спецыяльную прэмію ў гэтай жа намінацыі атрымала кіраўнік валанцёрскага атрада «Эдэльвейс» пры Гомельскім абласным камітэце БРСМ Вераніка Ражкова. У намінацыі «Асабісты ўклад» (інтэрнэт-галасаванне) быў ушанаваны Павел Каптураў, камандзір валанцёрскага атрада «Няма перашкод» пярвічнай арганізацыі БРСМ Юрцаўскай дзіцячага сада — сярэдняй школы Аршанскага раёна.

«Найлепшы валанцёрскі праект» — «Eco-bus» — у пярвічнай арганізацыі з правамі раённага камітэта БРСМ Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. А «Найлепшай групай у сацыяльнай сетцы» была названа група Мінскага абласнога камітэта БРСМ «Добрае Сэрца Міншчыны | валанцёры БРСМ».

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Калі «Адкрытыя Cэрцы» — «Няма перашкод», «Дабракі»!

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.