Вы тут

Каляды ў палацы Радзівілаў


Напярэдадні навагодніх свят наведвальнікаў музея-запаведніка "Нясвіж" чакае забаўляльная праграма, прыемныя неспадзяванкі і святочная атмасфера. Палац напоўніцца ўзнёслай каляднай музыкай мінулых эпох, пахам яловых галінак, прысмакаў, смехам.


Фота: nesvizh.by

У цэнтральным двары каля галоўнай палацавай ёлкі высокашаноўных гасцей сустрэне касалапы выхаванец Смаргонскай мядзведжай акадэміі — любімы герой для фатаграфавання дзяцей і дарослых, а ў палацы — сама княжацкая сям'я на чале з князем Міхалам Казімірам Рыбанькай яго жонкай і дзецьмі. Яны разам з музыкантам Шрэтарам з Нясвіжскай капэлы павіншуюць усіх музычным сюрпрызам. Для самых маленькіх будзе арганізавана дзіцячая майстэрня.

А Новы год у палацы Радзівілаў можна адсвяткаваць 2—8 і 13—14 студзеня. Як ніякі іншы, 2018-ы насычаны памятнымі датамі. Пяцьсот гадоў таму Радзівілы атрымалі тытул князёў Свяшчэннай Рымскай імперыі, 435 таму прайшло ад пачатку будаўніцтва Нясвіжскага замка. Нарэшце, 25 гадоў назад быў створаны музей-запаведнік "Нясвіж". Кожная падзея вартая таго, каб яе годна адзначыць у былой княжацкай рэзідэнцыі, якая сёння адкрыта для ўсіх, хто хоча далучыцца да слаўнай мінуўшчыны Бацькаўшчыны.

"Далучайцеся і вы", — запрашае адміністрацыя "Нясвіжа". У першыя студзеньскія дні наведвальнікаў чакае захапляльнае гістарычнае падарожжа ў розныя эпохі. Праходзячы па залах і пакоях палаца, можна будзе паслядоўна трапіць ў ХVІІ ХVІІІ і ХІХ стагоддзі і сустрэцца з прадстаўнікамі княжацкай сям'і: Мікалаем Крыштофам Радзівілам Сіроткай, Міхалам Казімірам Радзівілам Рыбанькай і Антоніем Вільгельмам Радзівілам. Яны жылі і дзейнічалі ў розныя часы, але іх аб'ядноўвае адно — не раз бралі ў рукі зброю, удзельнічалі ў бітвах, планавалі ваенныя кампаніі, умацоўвалі рэзідэнцыі, зведалі радасць перамог і горыч паражэнняў. Іх імёны назаўсёды ўпісаны ў ваенны летапіс радзівілаўскага роду, Беларусі і ўсёй Еўропы. Менавіта гэтыя суразмоўнікі раскажуць аб тым, пра што не пачуеш на звычайнай экскурсіі. Акрамя ўспамінаў пра былыя паходы і перамогі гасцей чакае атмасфера сапраўднага свята з добразычлівымі ўсмешкамі, сюрпрызамі і падарункамі, якія доўга будуць нагадваць пра Новы год у палацы Радзівілаў.

Прадоўжыць навагодні настрой прапануе пазнавальна-забаўляльная інтэрактыўная праграма "Калядная аўдыенцыя ў пана войта ў Нясвіжскай ратушы". Гэта займальнае віртуальнае падарожжа ў разнастайны свет гарадскога жыцця ХVІІІ стагоддзя дапаможа адчуць атмасферу мяшчанскіх баляў, пазнаёміцца з самім войтам і атрымаць падарункі ад Нясвіжскай магдэбургіі.

А ў кафэ "Салодкая батлейка", што месціцца ў падвале палаца, запрашаюць на "Вясёлыя забавы". У праграме — старадаўняя калядная інтэрмедыя батлеечнага тэатра "Цар Ірад", вясёлыя гульні і конкурсы: рухомыя, на кемлівасць і танцавальныя, магчымасць сфатаграфавацца з персанажамі свята і паласавацца рознай смакатой.

Праходзячы па залах і пакоях палаца, можна будзе паслядоўна трапіць у ХVІІ ХVІІІ і ХІХ стагоддзі і сустрэцца з прадстаўнікамі княжацкай сям'і: Мікалаем Крыштофам Радзівілам Сіроткай, Міхалам Казімірам Радзівілам Рыбанькай і Антоніем Вільгельмам Радзівілам.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.