Вы тут

Жыхар Бабруйска папаў пад падазрэнне як парушальнік правілаў палявання


Мужчына прыязджаў паляваць ва ўгоддзі Кіраўскага раёна — там у вёсцы Кострычы застаўся дом яго бацькоў.


Пры сумесным аглядзе домаўладання работнікамі Бабруйскай міжрайінспекцыі, супрацоўнікамі РАУС і Следчага камітэта былі знойдзены мяса, шкуры і іншыя часткі дзікіх жывёл — лася, казулі, куніцы, трох асобін бабра і дзвюх асобін выдры. Паляўнічы сцвярджаў, што куніцу і капытных здабыў законным спосабам, абяцаючы прадставіць пацвярджальныя дакументы. Што датычыцца баброў і выдраў, то ўсе пяць жывёл ён быццам бы знайшоў загінулымі каля рэчкі Кастрычкі, разабраў і забраў дадому. Ці меў мужчына дачыненне да нелегальнага палявання, высвятляе следства. Аднак ужо цяпер можна сказаць, што парушальніку пагражае адказнасць за незаконны разбор і транспарціроўку дзічыны. Гэта можа абярнуцца буйным штрафам і пазбаўленнем права на паляванне.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Знайшоў дзічыну на беразе рэчкі?

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.