Вы тут

Паром цераз Прыпяць — у пачатку сакавіка


Камісіяй, створанай загадам Міністэрства транспарту і камунікацый, разгледжаны варыянты забеспячэння часовага руху транспарту і пешаходаў да моманту аднаўлення пашкоджанага моста цераз Прыпяць на аўтадарозе З-88 Жыткавічы — Давыд-Гарадок — граніца Украіны (Верхні Церабяжоў).


Як паведамілі ў міністэрстве, з улікам інтэнсіўнасці дарожнага руху і параўнання кошту варыянтаў прынята рашэнне арганізаваць часовы рух шляхам наладжвання паромнай пераправы, паколькі выдаткі на яе ўладкаванне ў разы меншыя за будаўніцтва аўтамабільнага моста.

Рух паромнай пераправы будзе пачаты ў сакавіку. Зараз праводзяцца работы па ўладкаванні пад'язной дарогі да месца паромнай пераправы і пачата пераабсталяванне несамаходных баржаў для выкарыстання ў якасці парома. Меркаваная ўмяшчальнасць апошняга будзе складаць да 30 аўтамабіляў. Таксама паром будзе перавозіць і грузавы транспарт. Да наладжвання паромнай пераправы перавозка насельніцтва будзе весціся катарамі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.