Вы тут

Раім схадзіць


Забег у валёнках, выстава «Між рукамі і полымем», свята «Кахаем па-беларуску» і канферэнцыя пра жаночае здароўе — афіша «Звязды» з 5 па 11 лютага.


Забег у валёнках

Фота: nsk.icity.life

Дзе: «Дрымлэнд» (вул. Арлоўская, 80)

Калі: 7 лютага, 15:00

Колькі каштуе: бясплатна

У мінскім парку «Дрымлэнд» 7 лютага пройдзе першы ў краіне забег у валёнках. Незвычайнае спаборніцтва будзе прымеркавана да «Зімовых бегавых гульняў: #velcombegom», на якіх беларусы з усяго свету змогуць прабегчы ў дапамогу дзецям з інваліднасцю.

Забег будзе насіць аздараўленчы і месцамі жартоўны характар, а яго дыстанцыя складзе адзін кіламетр. Першыя 50 бегуноў, якія пройдуць рэгістрацыю на забег, бясплатна атрымаюць на старце валёнкі, якія змогуць пакінуць сабе пасля фінішу. Акрамя таго, усіх удзельнікаў будуць саграваць гарачай гарбатай.

Мерапрыемства адкрыта для ўсіх жадаючых. Разам з дарослымі бегчы змогуць і дзеці. Прыйсці на забег можна як у звычайнай спартыўнай форме, так і ў карнавальным касцюме. Праўда, спачатку трэба зарэгістравацца, пакінуўшы свае ініцыялы і памер абутку.

Для бегуноў будуць арганізаваны распранальні.


Выстава «Між рукамі і полымем»

Фота: tea-terra.ru

Дзе: Мастацкая галерэя «Універсітэт культуры» (пл. Кастрычніцкая, 1)

Калі: па 8 лютага

Колькі каштуе: бясплатна

Больш за дваццаць керамістаў прывязуць свае лепшыя працы ў Мастацкую галерэю. Вы ўбачыце творы знакамітых майстроў і тых, хто толькі шукае свой шлях у мастацтве керамікі.


Выстава «Ад зімы да вясны»

Фота: rabstol.net

Дзе: Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі (пл. Калініна)

Калі: з 10 лютага па 11 сакавіка

Колькі каштуе: 6 р.

Квітнеючыя і не квітнеючыя экзатычныя расліны будуць прадстаўлены на выставе Цэнтральнага батанічнага саду, якая адкрыецца 10 лютага.

Наведвальнікам абяцаюць феерверк яркіх фарбаў і букет водараў — квітнеючыя архідэі, запэўніваюць супрацоўнікі саду, пахнуць ваніллю і карамеллю. А калі хто-небудзь настолькі ўражаны выдатным відовішчам, што захоча вырасціць экзатычную расліну ў сябе дома, навуковыя супрацоўнікі Батанічнага саду гатовы падзяліцца вопытам на майстар-класах, якія будуць праходзіць па выхадных з 13:00 да 14:00. У выхадныя дні 10, 11, 17 лютага, а таксама 3 і 4 сакавіка будуць праводзіцца дэгустацыі гарбаты на лекавых, востра-духмяных травах з калекцыі батанічнага саду, а таксама адбудзецца прадстаўленне водараў эфірных алеяў.

У сакавіку цыкл лекцый папоўніцца тэмамі, актуальнымі для дачнікаў, а экспазіцыя — разнастайнымі відамі гіяцынтаў і цюльпанаў.

Акрамя таго, напярэдадні святаў: Дня ўсіх закаханых і 8 Марта на выставе можна будзе купіць зрэзаныя кветкі, цюльпаны ў вазонах і саджанцы архідэй з багатай калекцыі Батанічнага саду.


Свята «Кахаем па-беларуску»

Фота: hexcelland.com

Дзе: Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту (в. Азярцо)

Калі: 10 лютага, 10:00

Колькі каштуе: 6 р., школьнікі — 4 р., дашкольнікі — бясплатна

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае пазнаёміцца ​​з народнымі гульнямі і танцамі, паспрабаваць сплесці віты паясок ці змайстраваць «лялек-неразлучнікаў», але галоўнае — даведацца, як жа гэта: кахаць па-беларуску. Таксама вас чакаюць беларуская народная гульня «Бахара жаніць» і квэст «Першым разам, лепшым часам».

За дадатковую плату ў музеі можна набыць сувеніры ад народных майстроў і падсілкавацца ў «Беларускай карчме», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.


«Пра жаночае здароўе»

Дзе: «Вікторыя Алімп» гатэль (пр-т Пераможцаў, 103)

Калі: 11 лютага, 15:00

Колькі каштуе: бясплатна

11 лютага ў гатэлі «Вікторыя Алімп» пройдзе мерапрыемства з цыкла «Пра жаночае здароўе», прысвечанае тэме мамалогіі. 

У якасці спікераў арганізатары запрасілі вядучых урачоў і спецыялістаў у сферы жаночага здароўя, гатовых пагаварыць пра сучасныя тэндэнцыі дыягностыкі ў галіне мамалогіі, лячэнні і прафілактычных мерах.

Таксама вас чакаюць падарункі ад партнёраў і клінік, карысныя пачастункі і шмат цікавай інфармацыі.

Неабходна рэгістрацыя.


Парк чароўных ліхтароў

Дзе: «Дрымлэнд» (вул. Арлоўская, 80)

Калі: пастаянная экспазіцыя

Колькі каштуе: 10 р., 6 р. — студэнты, 4 р. — школьнікі

26 студзеня ў парку «Дрымлэнд» адкрылася цудоўная экспазіцыя ў выглядзе светлавых дыёдных інсталяцый. Вялікая колькасць фігур раскіданыя па ўсім парку. З усёй гэтай прыгажосцю вы можаце фатаграфавацца і заліваць здымкі ў сацыяльныя сеткі (чым не нагода абнавіць свой Instagram?). Больш за 40 розных кампазіцый чакаюць вас! Праца пачынаецца з першай цемрай — з 16:30 і доўжыцца да 23:30 кожны дзень.


Інтэрактыўная экскурсія «Ажыўшыя кнігі»

Дзе: Нацыянальная бібліятэка Беларусі (пр-т Незалежнасці, 116)

Калі: па 28 лютага, 10:00

Колькі каштуе: удакладняць у касе

Вас чакае сустрэча з кнігай-малышкай і кнігай-гігантам, але галоўнае — вы ўбачыце, як на старонках «ажываюць» героі 4D-кніг! З дапамогай электронных планшэтаў зможаце самі ажывіць ілюстрацыі кніг з дапоўненай рэальнасцю і пагрузіцца ў свет чараўніцтва. 

Прыемным завяршэннем сустрэчы стане незабыўны ўздым на аглядную пляцоўку бібліятэкі, адкуль адкрываецца цудоўны від на сталіцу з вышыні 73 метраў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.