Вы тут

У Мінску пройдзе Міжнародны сімпозіум літаратараў «Пісьменнік і час»


У час правядзення ХХV Мінскага міжнароднага кніжнага кірмашу-выстаўкі (28 лютага — 4 сакавіка) адбудзецца Міжнародны сімпозіум літаратараў «Пісьменнік і час». У яго праграме — не толькі пленарнае пасяджэнне, але і прэзентацыя многіх праектаў, звязаных з мастацкім перакладам.


Адна з імпрэз будзе прысвечана зборніку беларускай паэзіі «Беларускі матыў», які толькі што пабачыў свет у выдавецтве «Джангар» (Калмыкія, Эліста). Перакладчык твораў Францыска Скарыны, Янкі Купалы, Уладзіміра Дубоўкі, Рыгора Барадуліна, Міхася Пазнякова, Таццяны Сівец, Юліі Алейчанкі — старшыня Астраханскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Расіі Юрый Шчарбакоў.

Кніга на беларускай і рускай мовах выйшла ў серыі «Цэнтр літаратурнага перакладу», — расказвае Юрый Шчарбакоў. — У Астрахані, суседняй Элісце мы ствараем своеасаблівую атмасферу мастацкага сяброўства. Імкнёмся развіваць ініцыятывы, рэалізацыя якіх дазваляе сябраваць паэтам, а народам Расіі, Беларусі, іншых постсавецкіх краін — праз вершы адкрываць тыя працэсы, тыя з'явы, якія характарызуюць сучаснае жыццё. У Астрахані праводзяцца розныя конкурсы паэтычнага перакладу. Да ўдзелу ў іх мы запрашаем і беларусаў. Рады, што ў Беларусі шмат што робіцца па прадстаўленні літаратур народаў Расіі на беларускай мове. Ведаю, што ў апошні час газеты «Літаратура і мастацтва», «Звязда», часопісы «Полымя», «Маладосць» друкавалі паэтаў Татарстана, Удмурціі, Калмыкіі, Чувашыі, Башкартастана.

Са сваімі творчымі падарункамі на сімпозіум «Пісьменнік і час» прыедуць літаратары з Казахстана, Літвы, Арменіі, розных рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі.

Мікола Берлеж

Загаловак у газеце: Мастацкае слова як сімвал паразумення

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.