Вы тут

Сталічныя медыкі кансультуюць жыхароў усіх раёнаў сталіцы


Тэрапеўты, кардыёлагі, стаматолагі, псіхіятры і іншыя спецыялісты на пляцоўках, якія размешчаны ў буйных гіпермаркетах і ўнівермагах, даюць неабходныя кансультацыі ўсім ахвотным.


А вось на адно з самых буйных прамысловых прадпрыемстваў Мінска — ААТ «МАЗ» — медыкі прыехалі самі. Работнікі завода змаглі змерыць артэрыяльны ціск, ацаніць наяўнасць фактараў рызыкі інфаркту і інсульту і іншых хвароб сэрца, атрымаць адказы на свае пытанні і кансультацыі па здаровым ладзе жыцця.

— Мы выбралі самыя шматлюдныя гандлёвыя пункты нашага раёна, найбуйнейшае прадпрыемства, і акцыя выклікала цікавасць. У прыватнасці, за тры гадзіны на пляцоўцы ўнівермага «Беларусь» да спецыялістаў звярнулася каля 150 чалавек, — расказала намеснік галоўнага ўрача па арганізацыйна-метадычнай рабоце 21-й цэнтральнай раённай паліклінікі Заводскага раёна Мінска Іна Пуставіт.

Дарэчы, у межах святкавання 80-годдзя Заводскага раёна, медыкі арганізавалі акцыю «Здароўе завадчан — прыярытэт». Сёння яна пройдзе ў гандлёвым цэнтры «Мома» (Партызанскі праспект, 150а) і гіпермаркеце «Прастор» (Партызанскі праспект, 182) з 12 да 15 гадзін. А заўтра ў той жа час да медыкаў можна будзе звярнуцца на спецыяльнай пляцоўцы ў гіпермаркеце «Прастор» (вул. Убарэвіча, 176).

Алена КРАВЕЦ

Загаловак у газеце: Калі здароўе — прыярытэт

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.