Вы тут

У нядзелю спецыялісты чакаюць да плюс 16 градусаў


Ужо гэтымі днямі, пачынаючы з паўднёва-заходніх раёнаў, тэрыторыя краіны апынецца пад уплывам франтальных падзелаў. Яны прынясуць ападкі і цёплае паветра з паўднёвага захаду Еўропы, так што тэмпературны фон пачне павышацца, паведамляюць эксперты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


У суботу ўначы ў асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Удзень пад уплывам атмасфернага фронту, які перамяшчаецца з Карпат, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. Уначы і раніцай месцамі чакаецца туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 4 градусаў да 2 цяпла, удзень будзе ад плюс 3 да плюс 9 градусаў, па паўднёвым захадзе краіны паветра прагрэецца да 10—13 цяпла.

Першы дзень красавіка парадуе нас цёплым, але сырым надвор'ем. Тэрыторыя краіны апынецца пад уплывам атмасферных франтоў ад цыклону з цэнтрам над усходам Польшчы. На большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, удзень у асобных раёнах чакаюцца моцныя (!) дажджы. Удзень па паўднёвым усходзе краіны прагназуецца парывісты вецер. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 3—9 градусаў, толькі па паўночным усходзе краіны будзе ад мінус 2 да плюс 2 градусаў. Тэмпература ўдзень будзе знаходзіцца ў межах ад плюс 6 градусаў па поўначы да 16 цяпла па паўднёвым усходзе краіны. У многіх раёнах ападкі будуць суправаджацца моцным парывістым ветрам.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Ідзе цяпло...

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.