Вы тут

Часопіс «Родная прырода» аб'яўляе конкурс да года малой радзімы


Часопіс «Родная прырода» і Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя сумесна з Міністэрствам адукацыі распачынае новы праект — рэспубліканскі конкурс ідэй «Прырода малой радзімы».


Мы запрашаем да ўдзелу дарослых і дзяцей, вучняў і іх настаўнікаў — усіх, хто любіць беларускую прыроду і хоча змяніць да лепшага экалагічную сітуацыю на сваёй малой радзіме і ў краіне ў цэлым.

Дасылайце на адрас pryroda@zvіazda.by свае ідэі і праекты, накіраваныя на захаванне і ўстойлівае выкарыстанне прыродных рэсурсаў, вывучэнне экалагічных праблем населеных пунктаў і пошук шляхоў іх рашэння. Самыя цікавыя будуць апублікаваныя на старонках часопіса «Родная прырода», а іх аўтары атрымаюць падарункі.

Прыём конкурсных работ — з 1 мая да 15 кастрычніка.

Падвядзенне вынікаў конкурсу і вызначэнне пераможцаў у намінацыях пройдзе з 16 кастрычніка па 15 лістапада, вынікі конкурсу і конкурсныя работы пераможцаў будуць апублікаваны ў снежні 2018 года.

Дадатковую інфармацыю і Палажэнне аб правядзенні рэспубліканскага конкурсу ідэй «Прырода малой радзімы» можна прачытаць на старонцы часопіса «Родная прырода», а таксама на сайце Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя minpriroda.gov.by

Давайце разам зробім Беларусь яшчэ больш прыгожай і зялёнай!

Загаловак у газеце: Прырода малой радзімы

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.