Вы тут

Жыхары Беларусі змогуць прабегчы ў дапамогу дзецям на 165 тысяч рублёў


Шэсць абласцей і 42 дня бегавога чэленджа - другая палова лета ў Беларусі абяцае быць па-сапраўднаму гарачай. З 23 ліпеня па 2 верасня дабрачынная акцыя «Гарады, якія бягуць» праекту #velcombegom упершыню пройдзе ва ўсіх рэгіёнах краіны і кіне выклік аматарам бегу, якія цэняць здаровы лад жыцця і хочуць дапамагчы дзецям. Удзельнікамі акцыі стануць жыхары ўсіх населеных пунктаў Беларусі, а бенефіцыярамі - дзіцячыя абласныя цэнтры медыцынскай рэабілітацыі. Агульны фонд дабрачыннай дапамогі складзе 165 тысяч рублёў.


Чым больш «кіламетраў дабра» прабягуць удзельнікі акцыі ў кожнай вобласці, тым вялікую суму атрымае мясцовы бенефіцыяры. Дзіцячая абласная ўстанова аховы здароўя рэгіёну, якая пераможа, атрымае 40 тысяч рублёў. Удзельнікі з рэгіёну, які заняў другое месца, прынясуць дзіцячаму рэабілітацыйнаму цэнтру 35 тысяч рублёў, трэцяе - 30 тысяч, чацвёртае - 25 тысяч, пятае - 20 тысяч, шостае - 15 тысяч рублёў.

Акцыя «Гарады, якія бягуць» дабрачыннага праекта #velcombegom арганізавана кампаніяй velcom пры падтрымцы Міністэрства аховы здароўя Беларусі.

- Міністэрства аховы здароўя з радасцю далучылася да акцыі «Гарады, якія бягуць». Такія дабрачынныя пачынанні не толькі папулярызуюць здаровы лад жыцця, але і прыцягваюць увагу грамадства да вырашэння важных пытанняў. Прыемна, што ініцыятывы #velcombegom з году ў год збіраюць усё больш паслядоўнікаў дзеля добрых і шчырых учынкаў. Бізнес можа дапамагаць развіццю грамадства разам з дзяржавай. Спадзяюся, жыхары нашай краіны далучацца да акцыі, каб дапамагчы дзецям, - адзначыў міністр аховы здароўя Беларусі Валерый Малашка.

Узяць удзел у акцыі змогуць усе жадаючыя: прафесійныя атлеты, аматары бегу і проста неабыякавыя людзі. У кожнай вобласці забег працягнецца 7 дзён, удзельнікам трэба будзе выходзіць на прабежкі, а потым рабіць публікацыі ў сацыяльных сетках з указаннем свайго выніку і хэштэгамі: #velcombegom і дадатковымі #brest, #vitebsk, #gomel, #grodno, # mogilev, #minsk.

Акцыя «Гарады, якія бягуць» #velcombegom пройдзе паэтапна на кожным рэгіёне на працягу 7 дзён, а першымі да яе далучацца жыхары Гомельскай вобласці з 23 ліпеня. Затым эстафета пяройдзе да Брэсцкай вобласці, дзе забегі пройдуць з 30 ліпеня. У Магілёўскай вобласці забегі стартуюць 6 жніўня, у Віцебскай - з 13 жніўня, у Гродзенскай - з 20 жніўня, а завершыць эстафету Мінская вобласць, дзе забегі стартуюць з 27 жніўня. Вынікі акцыі і пераможцаў чэленджу агучаць 4 верасня на выніковай прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Дар'я СПЕВАК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.