Вы тут

Два браты ў Мінску скралі з пад'ездаў больш за 200 пажарных рукавоў


Два браты ў Мінску скралі з пад'ездаў жылых дамоў больш за 200 пажарных рукавоў, паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.


Злачынствы адбываліся ў некалькіх раёнах. Супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку Першамайскага РУУС ўстанавілі асобы падазраваных у крадзяжах. Імі аказаліся два браты - 43-гадовы і 34-гадовы мінчане. Абодва раней былі судзімыя: адзін за крадзяжы, другі за хуліганства.

Аператыўнікі вылічылі, што крадзеныя рэчы мужчыны хавалі ў арэндаваным гаражы. "Пры ператрусе там былі выяўлены больш за 200 пажарных рукавоў і камплектуючых да іх. Затрыманыя расказалі, што крадзеныя рукавы прадавалі на рынках пераважна фермерам, якія далей выкарыстоўвалі іх для самаробнай сістэмы арашэння. Першапачатковая цана за адну адзінку складала Br20, далей разам з попытам кошт узрастаў . Арыентыровачная шкода складае больш за Br5 тыс.", - праінфармавалі ў ГУУС.

Цяпер зламыснікі знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрымання. Заведзена крымінальная справа па ч.2 арт.205 КК (крадзеж).

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.