Вы тут

Зямля народнасці моса


Этнас з возера Лугуху захоўвае матрыярхат.


 Возера Лугуху, якое шырока вядомае высокай якасцю сваёй вады, размешчана на мяжы правінцый Паўднёва-Заходняга Кітая Юньнань і Сычуань на вышыні 2690 м над узроўнем мора, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн"

Яго плошча каля 50 кв км.  На берагах возера стагоддзямі жыве загадкавая народнасць моса, якая да гэтага часу захоўвае традыцыі матрыярхальнага грамадства. У апошні час прыгажосць мясцовай прыроды і своеасаблівасць культуры моса прыцягваюць на возера велізарную колькасць кітайскіх і замежных турыстаў, з-за чаго ў жыцці народнасці адбываюцца вялікія перамены, але яна, тым не менш, застаецца верная сваім культурным традыцыям і народным звычаям. 

Цяпер колькасць моса складае каля 50 тысяч чалавек, асноўная іх частка жыве ля возера Лугуху.  Некалькі гадоў таму культура гэтай народнасці стала аб'ектам ахоўнай нематэрыяльнай спадчыны.  Цяпер нямала мосо купілі малалітражныя аўтамабілі, адкрылі гасцініцы і рэстараны, заняліся электроннай камерцыяй.  Мясцовая эканоміка здзейсніла сапраўдны скачок у развіцці.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.