Вы тут

«Ніколі не губляйце мару дзяцінства!»


Мы з Аленай Варановіч пазнаёміліся выпадкова, на вуліцы. Адразу разгаварыліся і знайшлі агульную мову. Тады за кубкам кавы яна сказала мне важныя словы: «Ніколі не губляй мару дзяцінства».


Алена заўсёды марыла быць мастачкай, але нарадзілася ў сям'і ўрачоў, таму ніхто не сумняваўся, што дачка працягне дынастыю. Яна і сапраўды скончыла медыцынскі ўніверсітэт, стала псіхіятрам. Але пра мару сваю ніколі не забывала. Некалькі гадоў таму яна зразумела, што вось ён, момант, калі трэба мяняць жыццё. Так здараецца, калі прыходзіць патрэбны час для перамен.

А як мяняць? Страх, сумненні, як ва ўсіх людзей. Бо жыццё склалася: сям'я, дзеці, работа. Яна пачала вучыцца пісаць карціны па роліках на YоuTubе. Паступова Алена адточвала сваё майстэрства. Так здарылася першая выстаўка ў самай моднай галерэі ў Оршы. Карціны сталі купляць, з'явіліся першыя замовы. У Алены вялікі дом, дарослы сын і муж. Але самае галоўнае, яна не страціла за ўсім гэтым сябе і не здрадзіла сваёй дзіцячай мары.

Таццяна Ткачова, г. Орша

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.