Вы тут

«Песняры»: размова з часам


Здаецца, што Юрый ІВАНОЎ захоплены, улюбёны ва ўсіх сваіх герояў, якія патрапіліся яму на шляху, якіх выбрала пільнае да адметнасцяў часу, да каларытных, цікавых людзей вока фотаапарата. Настолькі выразныя, вобразныя, рэльефныя, прыцягальныя яго здымкі, што кожны з персанажаў выклікае сімпатыі, праз якую хвіліну ад першага знаёмства падаецца добра вам вядомым, застаецца ў памяці. І кожны са здымкаў уяўляецца сапраўдным адкрыццём.


«Песняры», увесь ансамбль, Уладзімір МУЛЯВІН, Уладзіслаў МІСЕВІЧ і многія іх паплечнікі на розных этапах як асабіста для мяне прадстаюць у сённяшнім часе праз здымкі Юрыя Іванова. Ён здымаў музыкаў безліч разоў. У Мінску і іншых куточках краіны. Большасць здымкаў і друкавалася безліч разоў. На старонках перыядычных выданняў, у розных каталогах, кнігах. Як толькі здараюцца юбілей які ці якая іншая нагода — адразу шукаюць фотаздымкі «Песняроў» у Юрыя Іванова.

Юрый Сяргеевіч з задавальненнем прыгадвае гісторыі многіх прафесійных і сяброўскіх сустрэч з Уладзімірам Мулявіным. Асабліва ўражвае адна з іх, калі ініцыятыва фотакарэспандэнта прывяла ансамбль у Мсціслаў, на Мсціслаўшчыну. Калектыў быў у самым росквіце славы, збіраўся на далёкія і важныя з матэрыяльнага пункту гледжання гастролі. Усе канцэрты былі спланаваны. Білеты гледачамі ўжо куплены. Юрый Сяргеевіч, які ўжо адкрыў старажытны гарадок на памежжы Беларусі і Расіі, захапіўся ім, рыхтуючы ілюстрацыі да кніжнага выдання нарыса пра Мсціслаў, папрасіў «Песняроў» паехаць з ім. Чакалі і людзі ў гарадку, чакалі мясцовыя ўлады. Хацелася ўбачыць і пачуць... І Мулявін прымае няпростае рашэнне адмовіцца ад гастрольных абавязацельстваў. Прымае літаральна ў адно імгненне. У выніку — і дынамічнасць кнізе была нададзена, і «песняроўскія» здымкі з Мсціслава засталіся на дзесяцігоддзі, а мо і на стагоддзі наперад. Уражваюць і зараз занатаваныя фотакарэспандэнтам спевы «Песняроў» з фальклорным калектывам, вясковымі жанчынамі, здымкі ў каларытным атачэнні беларускіх краявідаў...

Аглядаючы сёння, праз пэўны час пасля здымак, мноства яго «песняроўскіх» кадраў, шмат хто неаднойчы выказваў думку пра патрэбу выдання фотальбома Юрыя Іванова, прысвечанага ансамблю, прысвечанага Уладзіміру Мулявіну. Будзем жа спадзявацца, што неўзабаве такая шыкоўная кніга з'явіцца на свет. І героі здымкаў, і іх аўтар, несумненна, заслугоўваюць гэтага.

Мікола Берлеж

Фота Юрыя Іванова

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ці патрэбныя бэбі-боксы? Нованароджанае дзіця знайшлі ў выграбнай яме ў Гомелі

Ці патрэбныя бэбі-боксы? Нованароджанае дзіця знайшлі ў выграбнай яме ў Гомелі

У дачыненні да жыхаркі узбуджана крымінальная справа.

У свеце

Блуканне па кілаватах. Чаму Літва загнала Прыбалтыку ў энергетычную яму?

Блуканне па кілаватах. Чаму Літва загнала Прыбалтыку ў энергетычную яму?

Для краін Балтыі ралі цэн на электрычнасць стала ўжо амаль звыклай справай. 

Культура

Дзе Якуб Колас сустрэўся з ваўком і чаму дзядзька Антось быў самотны

Дзе Якуб Колас сустрэўся з ваўком і чаму дзядзька Антось быў самотны

Трэцяга лістапада — дзень нараджэння класіка. 

Грамадства

Амаль кожны дзень на пажарах гінуць людзі. Як не стаць ахвярай агню?

Амаль кожны дзень на пажарах гінуць людзі. Як не стаць ахвярай агню?

З пачаткам ацяпляльнага сезона ў камунальных службаў работы дадаецца ў разы.