Вы тут

Куточак Беларусі


Так называецца песня, створаная творчым сямейным тандэмам Яўгенам Алейнікам і Юліяй Быкавай. Так называецца і нотна-спеўны альбом, у які ўвайшлі песні Яўгена і Юліі, прысвечаныя Году малой радзімы. Альбом упрыгожаны каляровымі ілюстрацыямі, якія настройваюць чытача-гледача на адпаведны лірыка-рамантычны настрой. Да гонару ў гэтым альбоме змешчаны і мае фотаздымкі — да вядомых песень, якія часта гучаць па радыё і на канцэртах: «Вытокі», «Дарогі беларускія», «Не забывай», «Сапраўдны беларус», «Калі ты вяртаешся дадому», «Матуля». У альбоме пазначаны і выканаўцы песень, мне выпала быць у адной кампаніі з Анатолем Ярмоленкам і Алёнай Ланской, Юліяй Быкавай з гуртом «Аўра» і Аляксандрам Саладухам, Інай Афанасьевай, Іскуі Абалян і Вікторыяй Алешкай.


Сваё выданне кампазітар Яўген Алейнік і спявачка і паэт Юлія Быкава планавалі даўно. Незвычайнасць у тым, што ў альбоме ў адмысловай кішэні ёсць і CD-дыск, і флэшка з фанаграмамі, песнямі на MP3, відэа. Таму можна не толькі гартаць старонкі, чытаць словы і ноты, але адразу слухаць і глядзець артыстаў. Як той казаў: тры ў адным. Літаральна ўчора я атрымаў экзэмпляр ад аўтараў (вядома, з аўтографам) і вырашыў нагадаць нашаму чытачу пра запаведны — спеўны куточак Беларусі. Думаю, на Міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы, якая заўтра адкрываецца ў сталіцы, альбом знойдзе свайго чытача-слухача.

Анатоль Кляшчук, фота аўтара.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.