Вы тут

Хлопцу, які страляў у Керчы, назначаць пасмяротную псіхіятрычную экспертызу


Студэнту керчанскага каледжа, які ўстроіў у ім выбух і стральбу, а пасля пакончыў з сабою​, будзе назначаная пасмяротная псіхолага-псіхіятрычная экспертыза. Пра гэта ТАСС паведаміла крыніца, блізкая да следства.


"Для ўстанаўлення яго псыхіятрычнага стану будзе праведзена пасмяротная псіхолага-псіхіятрычная экспертыза", - сказаў суразмоўца агенцтва.

Яна назначаецца для ўстанаўлення псіхалагічных асаблівасцяў чалавека, а таксама матываў дзеянняў, учыненых пры злачынстве.

Раней у сілавых структурах паведамілі, што студэнт у адзіночку вырабіў выбуховыя прылады, адна з якіх выбухнула. "Пры падрыхтоўцы да злачынства і пры здзяйсненні злачынства дзейнічаў ён адзін, гэта значыць быў і арганізатарам і выканаўцам злачынства. Хоць, безумоўна, правяраецца версія аб магчымых саўдзельніках", - сказаў суразмоўца агенцтва. Матывы злачынства высвятляюцца, адпрацоўваецца некалькі версій.

Як паведамлялася, Следчы камітэт РФ перакваліфікаваў справу, узбуджаную пасля падзей у каледжы, з артыкула "Тэракт" на "Забойства двух і больш асоб агульнанебяспечным спосабам". Па дадзеных СК, студэнт 4-га курса каледжа 18-гадовы Уладзіслаў Раслякоў адкрыў стральбу ў навучальнай установе, пасля чаго пакончыў з сабою. Пры гэтым раней паведамлялася, што ў Керчанскім політэхнічным каледжы спрацавала самаробнае выбуховае прыстасаванне.

Колькасць загінулых пры выбуху і стральбе ў Керчанскім політэхнічным каледжы ўзрасла да 20, дзясяткі чалавек пацярпелі. Сярод загінулых - 15 студэнтаў, у тым ліку шэсць непаўналетніх, і пяць дарослых. Як паведаміла міністр аховы здароўя РФ Вераніка Скварцова, у стацыянарах застаюцца 44 пацярпелых. Яны знаходзяцца ў стане рознай ступені цяжкасці.

У Крыме абвешчана трохдзённая жалоба.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў шчырыя спачуванні родным і блізкім загінулых пры ўзрыве ў Керчанскім політэхнічным каледжы.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.