Вы тут

Гатуем балгарскі яблычны торт


Спатрэбіцца: па шклянцы манных круп, мукі, цукру і малака; паўтары чайныя лыжкі разрыхляльніка; лімонны сок; 5 яблыкаў сярэдняга памеру.


Для пачатку змешваем усе сухія прадукты: манку, муку, цукар, разрыхляльнік. Можна таксама дадаць і драбок солі.

Яблыкі неабходна надзерці на буйной тарцы. Адразу ж, не марудзячы, апырскаць надзёртыя яблыкі лімонным сокам — інакш хутка пацямнеюць.

Бяром форму для выпякання, змазваем яе маргарынам або маслам, раўнамерна высыпаем шклянку нашага сухога цеста, накладваем слой яблыкаў, потым — зноў сухая сумесь і яблыкі. Атрымліваецца тры слаі.

Перад тым як паставіць пірог у духоўку, раўнамерна заліваем яго шклянкай вельмі гарачага — амаль кіпячага — малака, акуратна пры дапамозе нажа або відэльца пратыкаем пірог, каб малако дастала да ніжняга пласта.

Пячэцца гэты пірог каля 50—60 хвілін у духоўцы, разагрэтай да 180 градусаў.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.