Вы тут

Прадстаўлены выставачны праект «Беларусь. Рэлігія. Талерантнасць»


Днямі пасольства Беларусі ў Францыі прадставіла міжнародны выставачны праект «Беларусь. Рэлігія. Талерантнасць», падрыхтаваны пастаянным прадстаўніцтвам нашай краіны пры ЮНЕСКА сумесна з Нацыянальным гістарычным музеем Беларусі.


Пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка зазначыў, што гэта вельмі сімвалічна: у дні, калі ў свеце адзначаецца заканчэнне Першай сусветнай вайны, адкрываць у Парыжы выстаўку, якая сведчыць, што на беларускай зямлі заўжды шанавалі і цэняць сёння міжнацыянальны мір і міжканфесійную згоду. Беларусь шмат цярпела ад войнаў, але сама ніколі не ініцыявала ваенных дзеянняў, нагадаў пасол, і нашы суайчыннікі вельмі добра ведаюць цану мірнага неба над галавой. Гістарычны вопыт нашай краіны, на тэрыторыі якой шмат стагоддзяў у ладзе і ўзаемаразуменні жывуць прадстаўнікі розных нацыянальнасцяў і веравызнанняў, становіцца вельмі запатрабаваным у цяперашнім свеце, які перажывае ў тым ліку рэлігійныя і этнічныя крызісы.

На здымках — помнікі культавай архітэктуры, прадметы рэлігійнага культу з музейных фондаў, а таксама выявы сучаснага, насычанага і разнастайнага, жыцця канфесій, якія дзейнічаюць у Беларусі. Неўзабаве выстаўку «Беларусь. Рэлігія. Талерантнасць» плануецца прадставіць і ў іншых еўрапейскіх краінах.

Вікторыя ЗАХАРАВА

Фота атрымана ад пасольства Беларусі ў Францыі

Загаловак у газеце: Беларускі прыклад у Парыжы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.