Вы тут

Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека выйшла па-беларуску


10 снежня 1948 года была прынятая Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека. З таго часу сусветная супольнасць адзначае гэты дзень, бо ён нясе ідэю роўных магчымасцяў для кожнага, незалежна ад полу, расы і іншага. Учора, у 70-годдзе дэкларацыі, у Нацыянальную бібліятэку Беларусі перадалі выданне гэтага дакумента на беларускай мове.


«Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека, як і іншыя лёсавызначальныя тэксты ў гісторыі чалавецтва, менавіта на роднай мове мае для кожнага народа глыбокае значэнне, — сказаў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй ДАПКЮНАС. — Усведамленне чалавекам сваіх неад'емных правоў і шчырае шанаванне ім матчынай мовы сугучны ў тым, што яны ідуць ад сэрца. І таму кожная дзяржава, якая разумее гэта, здольная як праз забеспячэнне эфектыўнай аховы правоў чалавека, так і праз зацікаўленую падтрымку роднага слова садзейнічаць невычэрпнай крыніцы грамадскай падтрымкі намаганняў дзяржавы на цярністым шляху дасягнення ўстойлівага развіцця грамадства, міру і бяспекі».

Намеснік міністра звярнуў увагу на тое, што дэкларацыя «дала разуменне ўсяму свету, што абарона роўнасці, справядлівасці, чалавечай годнасці — гэта агульны абавязак усіх краін і ўрадаў». Разам з тым супрацоўнік МЗС падкрэсліў, што, на жаль, яшчэ застаюцца мільёны людзей, якія дагэтуль пакутуюць з-за голаду, хвароб, жывуць ва ўмовах гвалту ці канфлікту, пазбаўленыя эфектыўных сродкаў прававой абароны.

Таксама Андрэй Дапкюнас упэўнены, што пытанні правоў чалавека неабходна разглядаць поруч з пытаннямі бяспекі і ўстойлівага развіцця. У нашай краіне многія добра знаёмы са зместам Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. «Аднак далучэнне да яе ідэй новых пакаленняў — гэта абавязак кожнай дзяржавы, кожнага з нас, дзяржаўных служачых, дыпламатаў, навукоўцаў, медыйных работнікаў, проста кожнага неабыякавага чалавека», — падкрэсліў намеснік міністра.

Іаанна КАЗАНА-ВІШНЯВЕЦКІ, пастаянны каардынатар ААН і пастаянны прадстаўнік ПРААН у Беларусі, расказала аб працы яе арганізацыі ў распаўсюджванні правоў чалавека ў розных галінах нашай краіны. У прыватнасці, закранула пытанні папярэджвання хатняга гвалту і аховы яго ахвяр, патрэб дзяцей і людзей з інваліднасцю. Яшчэ раз спадарыня Казана-Вішнявецкі нагадала аб працы з мігрантамі і бежанцамі ды іншымі групамі людзей, якім сёння патрэбна падтрымка.

Надзея АНІСОВІЧ

Загаловак у газеце: Правы чалавека: праца не скончана

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.