Вы тут

«Акадэмія» ў Заслаўі і іншыя творчыя задумы Міхаіла Фінберга


Канцэрт творчых калектываў Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі «Вялікая акадэмія» ўпершыню ўключаны ў праграму XIX свята музыкі «Заслаўе-2019». Музычная імпрэза пройдзе 25 студзеня. Пра гэта расказаў журналістам мастацкі кіраўнік калектыву народны артыст Беларусі Міхаіл Фінберг.


У межах заслаўскага свята запланаваны два канцэрты творчых калектываў аркестра — ансамбля трубачоў і трамбаністаў, флейтыстаў і кларнетыстаў, струннага квартэта і струннага аркестра, вакальнага ансамбля, дуэта арфы і скрыпкі. «Вялікая акадэмія» — складнік значнага праекта «Гістарычныя канцэрты ў старажытных гарадах Беларусі», прысвечанага Году малой радзімы. Акцыя працягнецца і ў наступныя два гады — 2019 і 2020. Цікава, што за 2018-ы калектывамі створана і праведзена 185 святаў, імпрэз, праектаў, у кожным з якіх выконвалася ад 3 да 5 тэматычных праграм.

У планах на 2019 год — творчая праца ў шматлікіх гарадах. Сярод іх — Калінкавічы, дзе, дарэчы, Міхаіл Фінберг пасля правядзення канцэрта, прысвечанага Яўгену Еўтушэнку, ініцыяваў назваць яго імем адну з вуліц горада. Ужо запланаваны новая канцэртная праграма на радзіме Уладзіміра Караткевіча, музычны праект у памяць Ігара Лучанка ў г. Мар’інай Горцы, дзе нарадзіўся кампазітар, асобныя камерныя праграмы да 215-годдзя М. Глінкі, 150-годдзя М. Чуркіна, 90-годдзя Я. Глебава, 185-годдзя А. Ельскага, 235-годдзя Нясвіжскай оперы Голанда і Радзівіла «Агатка».

Кіраўнік калектыву адзначыў, што падчас нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2019» аркестр прэзентуе праграму «Песні вайны», прысвечаную 75-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Праграма на беларускай мове і ў ёй прагучаць творы, напісаныя выключна беларускімі кампазітарамі. Адкрые праграму песня «Радзіма мая дарагая» на музыку кампазітара Уладзіміра Алоўнікава.

Адбудзецца сёлета і вялікі канцэрт джазавай музыкі «Неба і зоркі».

— Нашы джазавыя канцэрты карыстаюцца папулярнасцю ў беларусаў і праходзяць з аншлагам. У Заслаўі, дарэчы, выступіць біг-бэнд аркестра — лаўрэаты міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў, заслужаная артыстка Беларусі Наталля Тамела, Валерыя Грыбусава, Ягор Шаранкоў, — адзначыў Міхаіл Фінберг. — Мы ганарымся тым, што можам жыць і працаваць у Беларусі, усе нашы праграмы працятыя любоўю да краіны і яе жыхароў.

Яўгенія ШЫЦЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.