Вы тут

Харошыя «Харошкі»


Я ўпершыню трапіла на рэпетыцыю легендарных «Харошак». Можна сказаць, апынулася ў самым сэрцы вядомага беларускага калектыву. Здымаю абутак, бо тут паркет і таптаць яго не хочацца. Спачатку не разумею, чаму ўсё так добра працуе, як механізм гадзінніка. Потым бачу цэнтр усяго дзейства — крэсла, дзе сядзіць яна — Валянціна Гаявая. Спакойна карэктуе тое, што ёй не спадабалася, у левай руцэ трымае мікрафон, нагой адстуквае танцавальны рытм. Я дастаю камеру, каб зрабіць фотаздымак, бо тут, куды ні глянь, паўсюль прыгожыя па-дэ-дэ, сустракаюся позіркамі з Гаявой, і яна паказвае мне, што можна працаваць, адорвае мяне ўсмешкай. Я выдыхаю і пачынаю вывучаць прастору і людзей, якія сабраліся на рэпетыцыі. Адразу ўпадаю ў танцавальны транс, такое адчуванне, што я таксама танцую разам з імі. Праз колькі хвілін успамінаю, што «Харошкам» сёлета 45 гадоў. Прабыўшы на рэпетыцыі да канца, я зразумела, што «Харошкі» ніколі не пасталеюць. Чаму? Таму што тут працуюць людзі, адданыя сваёй працы, і ўсе выглядаюць нібыта ім 20.


 

Таццяна ТКАЧОВА, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.