Вы тут

12 тысяч рублёў заплацяць браканьеры, затрыманыя на вадасховішчы


Рыбакоў-нелегалаў выявілі работнікі Мікашэвіцкай міжрайінспекцыі на вадасховішчы Лактышы ў Ганцавіцкім раёне. Два мужчыны выкарыстоўвалі забароненыя сеткі, даўжыня якіх складала каля 300 метраў. Такім незаконным спосабам яны змаглі злавіць 68 асобін розных відаў рыб -- у асноўным ляшча і шчупака агульнай вагай 41,5 кілаграма.


Да лоўлі жыхары Ганцавіч падрыхтавалі грунтоўна – прыхапілі не толькі сеткі, але і рыбалоўныя касцюмы з капюшонам. Парушальнікаў затрымалі з доказамі віны, як толькі тыя загрузілі ўлоў і рыштунак у багажнік аўтамабіля. Каб браканьеры не змаглі збегчы, інспектарам давялося заблакаваць дзверы аўто. Маладыя людзі не хацелі адкрываць багажнік, але вымушаны былі зрабіць гэта пасля прыбыцця на месца супрацоўнікаў РАУС.

Паколькі ў У Брэсцкай вобласці ўжо ідзе нераст і ўстаноўлены абмежаванні на лоўлю рыбы, нанесеная браканьерамі шкода вылічваецца ў трайным памеры. У гэтым выпадку сума складае больш за 12 тысяч рублёў. Распачата крымінальная справа, аўтамабіль арыштаваны. Браканьерам пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі.

Як паведамілі ў Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, напярэдадні гэтага затрымання па ініцыятыве інспекцыі супрацоўнікі рыбгаса “Лактышы” пратралілі вадаём і вынялі каля 800 метраў сетак -- якраз у тым месцы, дзе пазней з'явіліся браканьеры. Не выключана, што гэта была іх не першая вылазка сюды са злачыннымі намерамі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.