Вы тут

У крычаўскага браканьера канфіскавалі кіламетр сетак


Некалькі мяхоў з сеткамі прыхапілі з сабой жыхар Крычава і два яго таварышы, выпраўляючыся на Сож. Была ў іх і лодка, выкарыстанне якой падчас нерасту забаронена.


Кампанія спынілася на беразе ракі паблізу вёскі Горкі Чэрыкаўскага раёна. Змесціва багажніка прыцягнула ўвагу мясцовага рыбака, які быў грамадскім інспектарам. Ён перадаў інфармацыю аб парушальніках у Дзяржінспекцыю, а сам вырашыў пагаварыць з прыбыўшымі. Пры з'яўленні мужчыны ўладальнік сетак «зрабіў ногі». Работнікі Касцюковіцкай міжрайінспекцыі знайшлі яго ў зарасніку з вудай, дзе той прытварыўся законапаслухмяным рыбаловам. Агульная даўжыня знойдзеных у машыне 17 сетак склала амаль кіламетр. А нават знаходжанне з гэтымі незаконнымі прыладамі лоўлі ў кіламетровай зоне ад рыбалоўных угоддзяў забаронена, не кажучы пра іх выкарыстанне. Высветлілася, што восенню мінулага года ўладальнік сетак ужо прыцягваўся да адказнасці за падобнае парушэнне. Паўторнае парушэнне цягне ўжо крымінальную адказнасць.

Сяргей РАСОЛЬКА

Загаловак у газеце: У «рыбака» канфіскавалі кіламетр сетак

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.