Вы тут

Браканьераў затрымалі на азёрах Віцебшчыны


Грэблі рыдлёўкай​. Так можна сказаць і ў прамым і ў пераносным сэнсе пра браканьераў, якіх затрымалі на азёрах Віцебшчыны — арандаваным Абстэрна, а таксама Нягрэза і Вымна.


Як паведамілі ў Дзяржінспекцыі, у парушальнікаў канфіскавалі дзевяць сетак агульнай даўжынёй 630 метраў і шэсць венцераў, а таксама 74 асобіны розных відаў рыбы вагой больш за 40 кілаграмаў. Пакрываць незаконны ўлоў затрыманым давядзецца сумай большай за 17 тысяч рублёў. Усе яны могуць стаць фігурантамі крымінальнай справы. Такая вось цана сквапнасці.

Двое затрыманых на возеры Нягрэза — мужчына і яго спадарожніца — за вылаўленую сеткамі рыбу заплацяць больш за іншых — каля 9 тысяч рублёў. Цікава, што вынаходлівыя браканьеры, у якіх не хапала аднаго вясла, выкарыстоўвалі замест яго... рыдлёўку.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Грэблі рыдлёўкай

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.