Вы тут

Матэматык вырашыў задачу аб лічбе 33, з якой ніхто не мог справіцца 64 гады


Ці можна ўявіць лік 33 як суму трох кубоў? Матэматыкі не маглі знайсці адказ на гэтае немудрагелістае пытанне на працягу 64 гадоў. Цяпер адказ знайшоўся - можна. Пра гэта піша Quanta Magazine.


unsplash.com

З 1955 года матэматыкі выкарыстоўваюць самыя магутныя камп'ютары, каб шукаць наборы цэлых лічбаў, якія можна падставіць у тоеснасць k = x³ + y³ + z³.

Часам рашэнні простыя: напрыклад, 29 можна запісаць як 3³ + 1³ + 1³. Часам яны грувасткія: 26 = (114 844 365) ³ + (110 902 301) ³ + (-142 254 840) ³. Часам рашэння няма - напрыклад, лічбу 32 сапраўды нельга прадставіць у такім выглядзе.

Амаль для кожнай лічбы ад 1 да 100 быў знойдзены адказ. Аднак выпадак лічбы 33 заставаўся нявырашаным на працягу дзясяткаў гадоў.

Эндру Букер, матэматык з Брыстальскага ўніверсітэта, распрацаваў адмысловы алгарытм, запусціў яго на вельмі магутным камп'ютары - і знайшоў рашэнне! Вось яно:

(8 866 128 975 287 528) 3 + (-8 778 405 442 862 239) 3 + (-2 736 111 468 807 040) 3 = 33.

Цяпер задача вырашана амаль для ўсіх лікаў ад 1 да 100 (ці даказана адсутнасць рашэння). Няяснасць засталася толькі з адным лікам - 42. Букер плануе шукаць рашэнне і для гэтай лічбы. Вучоны ўжо ведае, што ў дыяпазоне 1016 (дзесяці квадрыльёнаў) першых цэлых лікаў прыгоднага набору няма. У яго планах - працягнуць пошук і перайсці да яшчэ больш буйных значэнняў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.