Вы тут

На выхадныя будзе да плюс 26 градусаў і пераважна без ападкаў


За першую палову месяца месцамі па краіне ўжо выпала месячная норма ападкаў. Але ў гэтыя выхадныя дні атмасферны фронт, які абумовіў няўстойлівае з дажджамі надвор'е, перамесціцца на крайні паўднёвы захад Беларусі. На астатняй тэрыторыі адаб'ецца ўплыў скандынаўскага антыцыклону і будзе па-сапраўднаму цёпла, паведамілі спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


У пятніцу яшчэ захаваецца няўстойлівае надвор'е, а франтальны раздзел прынясе пераважна па паўднёва-заходняй частцы краіны кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы і моцныя дажджы. Максімальная тэмпература складзе ад плюс 16 да 22 градусаў, месцамі па Гомельскай вобласці паветра прагрэецца да 25 цяпла. У выхадныя на большай частцы тэрыторыі краіны надвор'е стане вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, таму будзе пераважна без ападкаў, толькі ў паўднёва-заходніх раёнах адаб'ецца ўплыў маларухомага франтальнага раздзелу, дзе не абыдзецца без кароткачасовых дажджоў.

Ападкаў практычна не будзе ў суботу, толькі месцамі па паўднёвым захадзе пройдуць кароткачасовыя навальнічныя дажджы. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 6 градусаў па паўночным усходзе да 15 цяпла па паўднёвым захадзе краіны. Удзень прагназуецца 19—24 градусаў вышэй за нуль. У нядзелю па паўднёвым захадзе чакаюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Уначы чакаецца ад плюс 6 па паўночным усходзе да плюс 16 градусаў па паўднёвым захадзе краіны. Удзень будзе сонечна і камфортна — 21—26 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: За дажджамі ідзе цяпло

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.