Вы тут

14 жніўня Інстытут генетыкі чакаў свайго 15-тысячнага кліента


У Рэспубліканскім цэнтры геномных біятэхналогій Інстытута генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі такія дакументы для жыхароў Беларусі і іншых краін складаюцца з 2010 года. 14 жніўня Інстытут генетыкі чакаў свайго 15-тысячнага кліента.


Генетычны пашпарт — гэта дакумент, у якім прыводзяцца звесткі аб генетычных асаблівасцях чалавека. Менавіта гены ў вялікай ступені адказныя не толькі за нашу знешнасць і здольнасці, але і за наша здароўе. Таму вельмі важна вызначыць, да якіх захворванняў у чалавека ёсць схільнасць, асабліва калі яны залежаць не толькі ад генаў, але і ад ладу жыцця. Калі такая схільнасць выяўлена, можна правесці прафілактыку і прадухіліць хваробу.

У цэнтры праводзіцца тэсціраванне на генетычную схільнасць да сардэчна-сасудзістых захворванняў, дыябету, астэапарозу, метабалічнага сіндрому. Тэсціруюцца і спартсмены для выяўлення спрыяльных і неспрыяльных для спорту генетычных асаблівасцяў. Найбольш запатрабаваная паслуга — выяўленне генетычных прычын невыношвання цяжарнасці. Большая частка генетычных пашпартоў выдадзена жанчынам менавіта з гэтай праблемай.

Генетычны аналіз у тым ліку дазваляе вызначыць індывідуальную адчувальнасць да лекаў. Лабараторыя генетыкі чалавека Інстытута генетыкі і цыталогіі НАН адзіная ў СНД мае міжнародную акрэдытацыю ў галіне генетычнага аналізу.

Сяргей РАСОЛЬКА

Загаловак у газеце: Юбілейны генетычны пашпарт

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.