Вы тут

Больш за 80 % маладых спецыялістаў застаюцца на сваіх першых рабочых месцах


Сёлета 1 жніўня ў бальніцы і паліклінікі краіны на свае першыя рабочыя месцы выйшла больш за 9 тысяч медыкаў. З іх 5,5 тысячы — маладыя ўрачы-спецыялісты і ўрачы-інтэрны, і больш за 3,5 тысячы — спецыялісты з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй.


Фота БелТА.

Больш за 80 % маладых спецыялістаў, паводле інфармацыі ўпраўлення кадравай палітыкі, устаноў адукацыі Міністэрства аховы здароўя, застаюцца на сваіх першых рабочых месцах. Гэтага ўдалося дасягнуць у тым ліку і дзякуючы таму, што наймальнік прыязджае на размеркаванне, запрашае студэнтаў у сваю ўстанову, паказвае, дзе спецыяліст будзе жыць і працаваць і якая ў яго будзе зарплата.

Застацца ў рэгіёнах матывуе і жыллё. Наймальнікі нярэдка прапануюць арэндныя кватэру ці дом, а не пакой ці месца ў інтэрнаце. Да таго ж, у сельскай мясцовасці больш магчымасцяў кар'ернага росту, і адпаведна атрымання вышэйшай заработнай платы.

Міністэрства аховы здароўя пастаянна кантактуе з мясцовай выканаўчай уладай, абмяркоўваючы пытанні адаптацыі маладых спецыялістаў.

Загаловак у газеце: Усё толькі пачынаецца!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.