Вы тут

Расійскі бізнесмен не забывае пра родную вёску Лелікава


Уладкоўваць родную вёску Лелікава Іван Панасюк пачаў задоўга да таго, як у нашай краіне прагучаў заклік зрабіць унёсак у паляпшэнне родных гарадоў і вёсак. У 2006 годзе да 460-годдзя Лелікава расійскі бізнесмен і мецэнат пабудаваў тут сучасны тэнісны корт. Тады на адкрыцці аб'екта ён гаварыў, што хоча зрабіць гэты від спорту даступным для вясковых дзяцей. Займацца тут можна бясплатна, а корт адпавядае ўсім міжнародным стандартам, любыя спаборніцтвы можна праводзіць у Лелікаве. Пра гэта заявілі запрошаныя эксперты — вядомыя беларускія тэнісісты Уладзімір Ваўчкоў, Вольга Барабаншчыкава, прадстаўнікі Беларускай асацыяцыі тэніса.


Цяпер корт актыўна выкарыстоўваецца маладым пакаленнем вяскоўцаў, жыхарамі навакольных населеных пунктаў. Скажам, Андрэй Сацюк ездзіў сюды на заняткі з Дзівіна за сем кіламетраў у школьныя гады. І цяпер, калі Андрэй жыве і працуе ў Брэсце, кожныя выхадныя з сябрамі спяшаецца на корт. А бізнесмен гаворыць, што ён ставіў задачу зрабіць для землякоў недаступнае даступным. І гэта яму, несумненна, удалося.

У свой летні адпачынак Іван Панасюк з сям'ёй абавязкова едзе на малую радзіму. Тут ён узвёў сельскую сядзібу з гасцявым домам, дзе могуць спыняцца спартсмены і аматары тэніса. Як і многія дзелавыя людзі, Іван Паўлавіч жыве на некалькі краін. Значную частку часу праводзіць, напрыклад, у Іспаніі, дзе мае інтарэсы бізнесу. У Новасібірску кіруе Беларускім культурна-асветніцкім цэнтрам «У імя святой Ефрасінні Полацкай». І, вядома, шмат часу праводзіць у роднай вёсцы, дзе заўсёды дапамагае добраўпарадкаваннем цэркваў і могілак, іншых сельскіх славутасцяў амаль 500-гадовага Лелікава.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Загаловак у газеце: Сын малой радзімы

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.