Вы тут

Увесь тыдзень будзе практычна без ападкаў і да +28 градусаў, а ў суботу пахаладае


Першая палова верасня працягвае нас радаваць практычна жнівеньскім надвор'ем, калі сярэднясутачная тэмпература на 2—4 градусы перавышае кліматычную норму, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Сіноптыкі адзначаюць, што так цёпла ў першай дэкадзе верасня ў нашай краіне бывае адзін раз на 10—15 гадоў. Сінаптычная сітуацыя застанецца роўнай аж да пятніцы. Цёплыя паветраныя масы будуць уплываць на ўмовы надвор'я, а фон атмасфернага ціску па-ранейшаму застанецца павышаны. Захаваецца воблачнасць, але дажджоў будзе мала. Сёлета ў многіх рэгіёнах краіны адзначаецца дэфіцыт ападкаў. Па паўднёвым усходзе краіны захаваецца высокая пажаранебяспека.

У сераду будзе пераважна без ападкаў, толькі ў асобных раёнах па поўначы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай месцамі чакаецца слабы туман. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні, паўднёвы ўмераны. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 7 да плюс 14 градусаў, удзень будзе 20—26 цяпла, па паўднёвым усходзе — да плюс 28 градусаў.

Камфортнае надвор'е чакаецца і ў чацвер. У гэты дзень будзе пераважна без ападкаў, толькі месцамі па паўночна-заходняй частцы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы туман. Вецер прагназуецца паўднёвы ўмераны, удзень у паўночна-заходніх раёнах парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе 7—14 градусаў вышэй за нуль. Удзень будзе ад плюс 20 градусаў па паўночным захадзе да 28 градусаў цяпла па паўднёвым усходзе краіны. У пятніцу ўначы і раніцай месцамі чакаецца слабы туман. Вецер прагназуецца заходні ўмераны. Тэмпература паветра ўначы складзе 7—14 градусаў вышэй за нуль. Удзень будзе таксама цёпла — плюс 18—25 градусаў, па паўднёвым усходзе — да 27 цяпла.

Па папярэдніх прагнозах айчынных сіноптыкаў, у наступныя выхадныя сітуацыя ў атмасферы зменіцца. Спецыялісты заўважылі, што актывізуецца цыкланічная дзейнасць у Паўночнай Атлантыцы. У халодным паветры ўтворыцца цыклон, яго атмасферны фронт, ссоўваючыся цераз нашу краіну, стане адціскаць цёплае паветра за яе межы. Пачнецца пахаладанне. Змены адчуюцца ўжо ўначы ў суботу, тэмпература паветра ўначы складзе 6—12 цяпла, месцамі да плюс 14 градусаў. Удзень будзе ад плюс 13 да плюс 18 градусаў, па паўднёвым усходзе — каля 20 цяпла. У нядзелю стане яшчэ больш холадна.

Сяргей КУРКАЧ

Фота Ліны Малінінай

Загаловак у газеце: Апошнія дні амаль летняга цяпла

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.