Вы тут

Карэспандэнт «Звязды» пратэставаў перапіс насельніцтва анлайн


4 кастрычніка ў 0 гадзін 0 хвілін стартаваў перапіс насельніцтва. Гэта ўжо трэцяя падобная кампанія ў незалежнай Беларусі — да таго перапісы праходзілі ў 1999 і 2009 гадах. Прыемнай разыначкай сёлетняй кампаніі ўпершыню стала магчымасць перапісацца ў рэжыме анлайн. Але наколькі цяжка гэта зрабіць? Дэманструем у скрыншотах.


1.Заходзім на сайт census.by або перепись.бел. Кожны з гэтых сайтаў мае дзве версіі — як беларуска-, так і рускамоўную. Уверсе таксама размешчана кнопка «Версія для людзей са слабым зрокам». Калі яе націснуць, то шрыфт візуальна павялічваецца, а афармленне старонкі робіцца чорна-белым.

Па стане на 6.20 раніцы ўдзел у інтэрнэт-перапісе прынялі 3620 чалавек. Хм, атрымліваецца больш чым па 9 чалавек у хвіліну. Вельмі нядрэнна для першых гадзін перапісу, тым больш у начны час.

2.Далей нам прапаноўваюць увайсці ў сістэму інтэрнэт-перапісу. Калі вы ўжо зарэгістраваны ў міжбанкаўскай сістэме ідэнтыфікацыі, то можна аўтарзывацца з яе дапамогай. Я ж вырашыў увайсці пры дапамозе аднаразовага коду. Для гэтага трэба ўвесці 14-значны ідэнтыфікацыйны нумар, які ёсць у вашым пашпарце, і нумар мабільнага тэлефона.

3.Уводзім код і... паехалі. Забягаючы наперад: сам працэс інтэрнэт-перапісу ў вас зойме не больш за 20 хвілін.

 

4.Спачатку ў вас спытаюць пра адрас вашага пражывання і домагаспадарку. Апошні тэрмін, скажам так, выкарыстоўваецца ў маўленні нячаста. Але злева тут жа даецца тлумачэнне, што ж гэта за звер такі. У кожнага пункта змешчаны падказкі — яны вам дапамогуць пры ўзнікненні якіх-небудзь цяжкасцей пры разуменні фармулёўкі. Напрыклад, калі муж і жонка разведзены, але жывуць у адной кватэры і кожны з іх мае свой халадзільнік і гатуе ежу асобна — то гэта дзве гаспадаркі.

5.Далей усё проста: тып вашага жылля, яго плошча, які ў вас водаправод і каналізацыя, ці ёсць ванна, гарачае водазабеспячэнне, форма ўласнасці і колькасць пакояў.

6.А вось на гэтым этапе пачынаюцца пытанні асабістыя. Тут у вас спытаюць пра сямейнае становішча, месца вашага нараджэння, ці збіраецеся пераязджаць з Беларусі? Якое ў вас грамадзянства? Да якой нацыянальнасці вы сябе адносіце? Моўны раздзел прысвечаны двум пытаннем — вашай роднай мове (якую вы першай засвоілі ў дзяцінстве) і той, на якой вы размаўляеце дома. Жанчынам таксама прапануюць адказаць на некалькі чыста гендарных пытанняў — колькі дзяцей яны нарадзілі і колькі плануюць.

7.І пра крыніцы вашага заробку таксама спытаюць.

8.Апошнія пытанні прысвечаны сельскай гаспадарцы. Ён патрэбны толькі тады, калі ў вас ёсць які-небудзь зямельны ўчастак або жывёлы. Кароў і катоў з сабакамі рэгістраваць не трэба :)

9.Адпраўляем дадзеныя. Пытанні скончылася і... раптам сістэма выдае прыемны сюрпрыз. «Вы сталі адным з удзельнікаў Інтэрнэт-перапісу, які можа атрымаць смартфон Xiaomi. Кожны дзень — адзін Redmi Note 8 Pro». Ну... чаму б і не?

10.І пампуем адмысловы сертыфікат, як тое раілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце. Ён спатрэбіцца, калі раптам да вас прыйдуць перапісчыкі. Ні вы, ні яны не будзеце губляць час.

Адным словам, інтэрнэт-перапіс — гэта вельмі добра і зручна!

А вось тут можна паглядзець, як выглядае перапісны ліст, аформлены па-беларуску. Ён у фармаце PDF.

Валяр’ян ШКЛЕННІК

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.