Вы тут

​Мінпрыроды запрашае ўсіх да ўдзелу ў экалагічнай кампаніі "Уладкуем малую радзіму!"


12 кастрычніка Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя сумесна з Мінскім гарадскім камітэтам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя пры падтрымцы ўнітарнага прадпрыемства “Мінскзелянбуд” правядзе чарговую акцыю ў рамках глабальнай экалагічнай кампаніі “Уладкуем малую радзіму!” Мэта апошняй - унёсак кожнага ў добраўпарадкаванне раёна, жылога двара, бліжэйшага парку або сквера, вадаёма. Гэта можа быць пасадка дрэў або кустоў, афарбоўка плота і лавак, уборка смецця.


Фота pinterest.com

Цэнтральны апарат Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя правядзе акцыю па азеляненні тэрыторыі мемарыяльнага комплексу “Трасцянец”. Месца выбрана не выпадкова: акцыя стане данінай памяці больш чым 200 тысячам чалавек, знішчаных фашыстамі ў 1941-1944 гадах у Трасцянецкай лагеры смерці. У адзначэнне 75-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў будуць высаджаны 75 елак.

З 12 кастрычніка па 2 лістапада ў глабальнай кампаніі ”Уладкуем малую радзіму!” больш за тры тысячы работнікаў сістэмы Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя зробяць свой унёсак у азеляненне краіны і высадзяць каля 30 тысяч маладых дрэў (дубы, ліпы, бярозы, туі, елкі) і больш за 1,3 тысячы кустоў.

У гэтыя дні магчымасць прыняць удзел у азеляненні населеных пунктаў будзе дадзена ўсім ахвотным. Акцыі будуць праходзіць кожную суботу да 2 лістапада ўключна ў буйных населеных пунктах усіх абласцей краіны. Заяўку на ўдзел можна падаць па тэлефонах альбо адрасах электроннай пошты, пазначаных на сайтах абласных камітэтаў прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Першая глабальная экалагічная кампаніі “Уладкуем малую радзіму!" пад эгідай Мінпрыроды стартавала вясной 2018 года на тэрыторыі Парку камянёў ва Уруччы. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел вядомыя людзі з усёй Беларусі. Была прыведзена ў парадак тэрыторыя агульнай плошчай 7,2 гектара, высаджана 21 дрэва, арганізавана афарбоўка лавак, уборка лістоты і сухой расліннасці. Колькасць удзельнікаў склала каля 250 чалавек. Эстафету па правядзенні кампаніі перадалі Гродзенскай вобласці, а затым -- іншым рэгіёнах краіны.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.