Вы тут

У Пінску пры ўстаноўцы смеццевых бакаў пашкодзілі газаправод нізкага ціску


Удзень у Брэсцкае абласное ўпраўленне МНС ад дзяжурнага “Брэстаблгазу” паступіла паведамленне аб парыве газаправода нізкага ціску ў Пінску на вуліцы Брэсцкай.


Аператыўнай групай было ўстаноўлена, што падчас правядзення земляных работ па ўстаноўцы падземных смеццевых бакаў экскаватарам ЖКГ быў пашкоджаны ўчастак газаправода. Вонкавы падземны газаправод нізкага ціску залягаў на глыбіні 1,2 метра. У выніку пашкоджання адбылося адключэнне газазабеспячэння трох шматкватэрных жылых дамоў па вуліцы Брэсцкай, паведамілі ў МНС.

Пашкоджаны ўчастак быў адключаны і зроблены скід ціску газу. Газазабеспячэнне спажыўцоў было адноўлена праз некалькі гадзін. Спецыяльнае расследаванне па гэтым факце праводзіцца спецыялістамі тэхнічнага аддзела РУП “Брэстаблгаз”, удзел у ім возьме прадстаўнік Брэсцкага абласнога ўпраўлення Дзяржпрамнагляду.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв'ю: МНС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.