Вы тут

Лукашэнка: У беларусаў ніколі не было, няма і не можа быць чужых дзяцей


«Згодна з традыцыямі, у беларусаў ніколі не было, няма і не можа быць чужых дзяцей», — адзначыў сёння на дабрачынным свяце ў Палацы Рэспублікі ў рамках акцыі «Нашы дзеці» Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Ужо чвэрць стагоддзя ў Беларусі праводзіцца дабрачынны марафон «Нашы дзеці». Кіраўнік дзяржавы падзякаваў усім, хто падтрымаў гэтую ініцыятыву, адгукнуўся на яго заклік.


«Для мяне, як Прэзідэнта, вельмі важна зрабіць усё магчымае, каб у жыцці кожнага з вас, кожнага нашага дзіцяці прыйшло чараўніцтва ў выглядзе шчырага клопату, душэўнага цяпла, нечаканых падарункаў і прыемных сустрэч з добрымі і спагаднымі людзьмі. Менавіта такім павінна быць наша свята», — звярнуўся да маленькіх беларусаў Аляксандр Лукашэнка.

Але ён нагадаў, што падарункі, як і іншае лепшае ў жыцці, залежыць толькі ад нас саміх. «Калі вы гэтага моцна захочаце і нешта для гэтага зробіце, абавязкова ўсё гэта атрымаеце», — запэўніў лідар краіны.

«Кіруючыся заклікам сэрца, мы заўсёды гатовыя прыняць удзел у лёсах маленькіх грамадзян іншых дзяржаў. Мы ўсё-такі худа-бедна жывём пад мірным небам, у спакойнай, ціхай і прыгожай краіне. Але далёка не паўсюль так. І мы як сапраўдныя высакародныя людзі, як сапраўдныя беларусы дапамагаем гэтым дзецям. Да нас на аздараўленне прыязджаюць хлопцы з розных куткоў планеты. Напрыклад, з Японіі, Кітая, Сірыі. У рэспубліканскім цэнтры „Зубраня“ пабывалі дзеці з больш чым 40 краін свету, — паведаміў Прэзідэнт і дадаў: — Гэта малое, што мы можам зрабіць для таго, каб усе дзеці Зямлі ведалі: яны патрэбныя. І мы, дарослыя, у сваёй большасці жывём і працуем дзеля шчаслівай будучыні гэтых дзяцей».

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што верыць — у будучыні прысутныя ў зале гледачы стануць добрымі людзьмі, якія зробяць для сваёй краіны нешта важнае і карыснае. Доказ — іх шматлікія дыпломы прадметных алімпіяд, перамогі на музычных і мастацкіх конкурсах, медалі ў спорце. «Я шчыра ганаруся ўсімі вашымі поспехамі. Думаю, што такіх поспехаў стане яшчэ больш, калі мы адкрыем Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк для самых адораных і юных беларусаў. З усіх куткоў нашай радзімы туды будуць мець магчымасць прыехаць нашы дзеці. Пропуск адзіны — вашы веды і талент», — падкрэсліў ён і папрасіў маленькіх беларусаў шанаваць і берагчы блізкіх людзей, паважаць настаўнікаў.

'

У Палац Рэспублікі сёння запрошаны амаль 2400 дзяцей з усіх куточкаў краіны. Некаторыя з іх здзейснілі ў сваім жыцці значныя дасягненні ў творчых конкурсах, рэспубліканскіх і міжнародных алімпіядах, спартыўных спаборніцтвах, грамадзянскай рабоце, а іншыя, наадварот, спазналі самыя значныя страты — дзеці-сіроты, дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў. Сярод гасцей галоўнай ёлкі краіны — навучэнцы Вільнюскай гімназіі імя Францыска Скарыны, Рыжскай беларускай асноўнай школы.

Марыя ДАДАЛКА

Фота БелТА і Яўгена ПЯСЕЦКАГА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.