Вы тут

Халадоў на выхадных зноў не чакаецца


Менавіта так ахарактарызавалі сіноптыкі надвор'е на Вадохрышча. Студзень сёлета працягвае тэндэнцыі анамальна цёплага снежня, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


А да канца тыдня ўмовы надвор'я на тэрыторыі краіны ў асноўным вызначыць вобласць павышанага атмасфернага ціску, таму будзе пераважна без ападкаў, па начах стане падмарожваць, але дзённыя тэмпературы застануцца плюсавыя. Сёння ўдзень будзе месцамі сонечна і адносна цёпла — ад плюс 1 градуса да 6 цяпла.

Заўтра таксама будзе пераважна без ападкаў. Месцамі магчымы туман, уначы і раніцай слабы галалёд. Тэмпература паветра ўначы чакаецца ад мінус 4 градусаў да плюс 1 градуса, удзень — ад нуля да 5 цяпла. Не будзе істотных змен і ў нядзелю, толькі раніцай і ўдзень месцамі па паўночным захадзе пройдуць невялікія ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. У асобных раёнах магчымыя туман і слабы галалёд. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 5 марозу да 2 цяпла, удзень чакаецца мінус 1 — плюс 5 градусаў.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у панядзелак толькі месцамі па поўначы краіны магчымы мокры снег і дождж. У асобных раёнах прагназуюцца слабыя туман і галалёд. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 5 марозу да 2 цяпла, удзень будзе ад мінус 2 да 4 градусаў цяпла.

Дарэчы, сталічныя сіноптыкі адзначаюць, што хрышчэнскія маразы бываюць не заўсёды. У Мінску самая халодная ноч на Вадохрышча была ў 1968 годзе, тады тэмпература паветра паніжалася да мінус 25,8 градуса. А самым цёплым Вадохрышча было ў 2007 годзе, калі ўначы тэмпература была да плюс 1 градуса, а ўдзень дасягала 8,1 цяпла. А сёлета мы паб'ем гэты рэкорд?

Сяргей КУРКАЧ

Прэв'ю: drive2.ru

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.