Вы тут

Новы тып пнеўманіі ў Кітаі перадаецца ад чалавека да чалавека


Дзяржаўны камітэт па пытаннях гігіены і аховы здароўя КНР у панядзелак пацвердзіў магчымасць перадачы пнеўманіі новага тыпу ад чалавека да чалавека. Пра гэта паведамляе ТАСС.


Па дадзеных уладаў, існуюць аб'ектыўныя доказы таго, што вірус можа перадавацца пры кантакце з інфіцыраванымі, у сувязі з чым узнікае неабходнасць экстраных захадаў.

"Калі будуць прыняты своечасовыя дзеянні, эпідэміі атрымаецца пазбегнуць", - сказаў прадстаўнік Цэнтра па кантролі і прадухіленні распаўсюджвання захворванняў Кітая Цзэн Гуан.

Як пацвердзіў прадстаўнік Дзяржаўнага камітэта па пытаннях гігіены і аховы здароўя краіны Чжун Наньшань, мінімум 14 медыцынскіх работнікаў заразіліся ў КНР ад інфіцыраваных каронавірусам новага тыпу.

"Больш за 95% выпадкаў заражэння маюць дачыненне да горада Ухань, - распавёў ён. - Вірус сапраўды перадаецца ад чалавека да чалавека <...> Апошні доказ таму - заражэнне медыцынскіх работнікаў, якія аказвалі дапамогу інфікаваным".

Па словах эксперта, усталяваная рызыка заражэння пры кантакце істотна ўскладняе задачу барацьбы з каронавірусам.

Прэв'ю: ТАСС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.