Вы тут

Гармонік у спадчыну


Таленавіты жыхар Давыд-Гарадка Столінскага раёна Міхаіл Кулага паходзіць з той плеяды музыкаў, якія спасцігалі мастацтва ігры на гармоніку саматужна, слухаючы народныя палескія песні і мелодыі, падглядваючы, як віртуозна валодаюць інструментам старэйшыя гарманісты.


Яшчэ ў дзяцінстве Міхаіл бездакорна асвоіў тэхніку ігры і стаў адным з найлепшых давыд-гарадоцкіх музыкаў. Яго першыя канцэрты праходзілі ў сямейным коле, бо матуля і пяць сясцёр валодалі надзвычай добрымі галасамі, ведалі шмат народных песень, часта спявалі. Міхаіл Андрэевіч і сёння на застоллях і сустрэчах, на Калядах і летніх святах абавязкова дастае свой гармонік і «рэжа» на ім любую, толькі папрасі, мелодыю, танец, песню. За сваё жыццё Кулага сабраў цэлую калекцыю «галасістых» інструментаў, а таксама перадаў свайму сыну Уладзіміру любоў да народнай культуры і, вядома ж, да гармоніка.

Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.