Вы тут

Буслікі прапісаліся ў гімназіі


Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы фотакарэспандэнт «Звязды» Анатоль Кляшчук завітаў у сталічную гімназію № 14 — навучальную ўстанову, у якой усе прадметы выкладаюцца па-беларуску, тут выключны моўны асяродак.


З часу ўтварэння гэтай установы ў ёй пануе роднасная, амаль сямейная атмасфера, склаліся цікавыя традыцыі. Напрыклад, шматгадовы праект «Падарожжа Бусліка ў сям'ю». Учора тут прайшоў конкурс па беларускай мове і літаратуры «Буслік-2020» для вучняў сярэдніх класаў, а сёння для вучняў, бацькоў і настаўнікаў адбудзецца дыктоўка. Перад заняткамі прайшла інтэрактыўная акцыя пад назвай «Смак роднай мовы» — гімназія сустракала настаўнікаў і вучняў цукеркамі, да якіх былі прымацаваны малюнкі і іх назвы — па-руску і па-беларуску.

Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.