Вы тут

Прымаюцца заяўкі для ўдзелу ў радыёконкурсе «Маладыя таленты Беларусi»


Першы канал Беларускага радыё аб'явiў аб старце прыёму заявак для ўдзелу ў IХ Рэспублiканскiм творчым радыёконкурсе «Маладыя таленты Беларусi». Сёлета ён прысвечаны 75-годдзю Вялiкай Перамогi.


Творчае спаборнiцтва будзе праводзiцца з сакавiка да красавiка ў шасцi намiнацыях: «Эстрадны вакал» (салiсты/ансамблi), «Iнструментальная музыка» (салiсты/ансамблi) i «Спадчына» (салiсты/ансамблi). Падаць заяўку могуць хлопцы i дзяўчаты ва ўзросце ад 10 да 21 года — навучэнцы дзiцячых музычных школ i ССНУ, а таксама ўдзельнiкi музычных i эстрадных студый, студэнты ВНУ. Прэтэндэнтам у намiнацыi «Эстрадны вакал» варта рыхтаваць тры рознахарактарныя песнi, адна з iх павiнна быць прысвечана Вялiкай Перамозе. Намiнацыя «Iнструментальная музыка» патрабуе тую ж колькасць твораў (адзiн з якiх — беларускага аўтара). А намiнацыя «Спадчына» прапануе пагрузiцца ў свет песеннага фальклору i этнiчнай музыкi, выканаўшы тры творы па-беларуску.

Уладальнiкi Гран-пры i лаўрэаты I прэмii мiнулага конкурсу не могуць браць удзел у намiнацыi, у якой былi адзначаны раней. Навiны праекта i падрабязнасцi глядзiце на сайце. Заяўку на ўдзел трэба паспець даслаць да 31 сакавiка.

Алена ДРАПКО

Прэв'ю: monateka.com

Загаловак у газеце: «Маладыя таленты Беларусi» заспяваюць пра Вялiкую Перамогу

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.