Вы тут

Што адбылося за тыдзень у Савеце Рэспублікі


 

Да Форуму рэгiёнаў

Старшыня Пастаяннай камiсii Савета Рэспублiкi па эканомiцы, бюджэце i фiнансах Таццяна Рунец правяла рабочую сустрэчу па падрыхтоўцы мерапрыемстваў у рамках VII Форуму рэгiёнаў Беларусi i Расii.

Яе ўдзельнiкi ўнеслi прапановы па арганiзацыi секцыi «Сумесныя праекты як фактар стабiльнага эканамiчнага развiцця Беларусi i Расii», абмеркавалi пытаннi правядзення беларуска-расiйскага дзелавога савета i выстаўкi-продажу.

У сустрэчы ўзялi ўдзел намеснiк мiнiстра эканомiкi Алена Пермiнава i намеснiк мiнiстра прамысловасцi Дзмiтрый Харытончык, прадстаўнiкi Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, бiзнес-супольнасцi i iншыя зацiкаўленыя асобы.


Фармалiзм недапушчальны

Адбылася рабочая паездка члена Прэзiдыума Савета Рэспублiкi, старшынi Пастаяннай камiсii Савета Рэспублiкi па адукацыi, навуцы, культуры i сацыяльным развiццi Вiктара Лiсковiча ў Зэльвенскi раён Гродзенскай вобласцi.

Парламентарый паўдзельнiчаў у пасяджэннi Зэльвенскага райвыканкама. Былi абмеркаваныя пытаннi бяспекi ў сiстэме адукацыi, асаблiва адзначаныя неабходнасць абсталявання дзiцячых садкоў i школ сiстэмамi вiдэаназiрання, важнасць захавання нормаў пажарнай i дарожнай бяспекi, стварэння камфортных i бяспечных умоў навучання.

Падчас рабочай паездкi парламентарый таксама азнаёмiўся з работай школ i сацыяльных устаноў райцэнтра.

У той жа дзень Вiктар Лiсковiч правёў у райвыканкаме прамую тэлефонную лiнiю. Пытаннi датычылiся арганiзацыi сацыяльнай дапамогi сталым людзям: дастаўкi прадуктаў харчавання, лекавых сродкаў, прадметаў быту першай неабходнасцi i iншага. Таксама размова зайшла i аб арганiзацыi вольнага часу моладзi. На ўсе пастаўленыя пытаннi парламентарый даў аргументаваныя адказы.

— У рабоце са зваротамi грамадзян пазiцыя Савета Рэспублiкi сёння адназначная: фармалiзм недапушчальны. Большасць пытанняў, як паказвае практыка, можна вырашыць на месцах. Мы адкрытыя для таго, каб прымаць, выслухоўваць людзей, i гатовыя зрабiць усё, каб дэталёва разабрацца з кожным зваротам, — адзначыў Вiктар Лiсковiч. Па яго словах, за выкананнем даручэнняў, якiя даюцца ў працэсе работы са зваротамi грамадзян, наладжаны строгi кантроль.


Выканаць наказы грамадзян

Днямi адбылося чарговае пасяджэнне сесii Мiнскага гарадскога Савета дэпутатаў 28-га склiкання. У iм узялi ўдзел выбраныя ад сталiцы члены Прэзiдыума Савета Рэспублiкi Сяргей Сiвец i Таццяна Рунец, а таксама члены Савета Рэспублiкi Андрэй Iванец, Алег Румо i Вiктар Чайчыц.

У ходзе пасяджэння дэпутаты зацвердзiлi справаздачу аб выкананнi бюджэту Мiнска за 2019 год i План дзеянняў па навядзеннi парадку i добраўпарадкаваннi тэрыторыi горада на 2020-ы. Таксама былi ўнесены змены ў Iнвестыцыйную праграму i бюджэт Мiнска на 2020 год, разгледжаны пытаннi «Аб рабоце Мiнскага гарадскога Савета дэпутатаў са зваротамi грамадзян i юрыдычных асоб». Было ўзнята пытанне: аб выкананнi ў 2019 годзе мерапрыемстваў, распрацаваных для рэалiзацыi наказаў, якiя выказалi грамадзяне кандыдатам у дэпутаты Мiнскага гарадскога Савета дэпутатаў 28-га склiкання ў ходзе перадвыбарнай кампанii.


Выбраны фармат кантактаў

Член Савета Рэспублiкi Канстанцiн Драздоўскi правёў прамую тэлефонную лiнiю. Людзi ў асноўным задавалi пытаннi наконт эпiдэмiялагiчнай сiтуацыi ў краiне, выклiканай каранавiруснай iнфекцыяй.

Сенатар даў неабходную iнфармацыю, запэўнiў грамадзян у тым, што сiстэма аховы здароўя гатовая ў выпадку неабходнасцi прыйсцi на дапамогу людзям.

Канстанцiн Драздоўскi нагадаў аб грамадзянскай адказнасцi ў сiтуацыi, якая сёння склалася, i заклiкаў выконваць элементарныя санiтарна-гiгiенiчныя меры. Бо толькi сумесная мабiлiзацыя сiстэмы аховы здароўя i грамадства дазволiць справiцца з iснуючай сусветнай праблемай.

На думку сенатара, выбраны фармат кантактаў з насельнiцтвам будзе працягнуты, бо гэта дазваляе выслухаць вялiкую колькасць людзей, даць тлумачэннi i парады, пры неабходнасцi ўзяць найбольш важныя пытаннi на кантроль i аператыўна iх вырашыць.

Прэв'ю: sovrep.gov.by

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.