Вы тут

Прамая лінія Маркевіча: Асвятленне вуліц, добраўпарадкаванне, капітальны рамонт


Асвятленне вуліц, добраўпарадкаванне, капітальны рамонт — гэтыя і іншыя пытанні ўздымалі жыхары Брэсцкай вобласці падчас прамой лініі памочніка Прэзідэнта Анатоля МАРКЕВІЧА.


Большасць зваротаў паступіла з абласнога цэнтра і райцэнтраў вобласці. Жыхары Баранавіч паскардзіліся на недастатковае асвятленне вуліцы. Ліхтар ёсць, але ён не гарыць. Агучаная праблема вырашылася адразу. Памочнік Прэзідэнта звязаўся з кіраўніцтвам адпаведнай службы і атрымаў запэўніванне, што недахоп будзе выпраўлены за дзень-другі.

Брастаўчанка Валянціна С. жыве ў сацыяльнай кватэры, і ў яе ўзнікла патрэба замены газавай пліты. Жанчына лічыць, што гэта павінен зрабіць уласнік кватэры. Анатоль Мечыслававіч даў даручэнне службовым асобам разабрацца з дагаворнымі ўзаемаадносінамі бакоў і вырашыць пытанне па законе.

Жыхароў дома па вуліцы Маскоўскай у Брэсце хвалюе пытанне капітальнага рамонту іх будынка. Ён будаваўся амаль паўвека таму, таму, акрамя ўнутраных работ, трэба прывесці ў парадак фасад. «Работа патрабуе рацыянальнага падыходу, — сказаў Анатоль Маркевіч. — Можна затраціць сродкі, правесці касметычны рамонт, які не дасць патрэбных вынікаў і не палепшыць якасць жыцця для кватэранаймальнікаў. Тут неабходна знайсці спосаб разумнага і рацыянальнага ўкладання сродкаў».

Актыўнасць падчас прамой лініі праявілі таксама жыхары Баранавіцкага, Лунінецкага, Ляхавіцкага, Іванаўскага раёнаў. Усяго падчас прамой лініі памочнік Прэзідэнта даў адказы на 11 пытанняў.

Яна СВЕТАВА

Прэв'ю: sb.by

Загаловак у газеце: Рацыянальны падыход

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.