Вы тут

Песню бярыце з сабою... Бэзу кіпень


Змітрок Марозаў (нар. у 1954-м) — выдатны беларускі паэт, празаік, публіцыст. Друкуецца з 1977 года. Аўтар шматлікіх зборнікаў паэзіі, у тым ліку «Акварэлі пачуцця», «Я ўсё часцей жадаю слухаць неба», «Вачыма сэрца» і іншых.

Песня «Бэзу кіпень» нарадзілася з вершаў зборніка Змітрака Марозава «Я з вёскі, я — свойскі, язбоўскі». Гэтая шчырая паэзія кранае душу. Яна пра любоў да роднай зямлі, бацькоўскага дому, пра хараство прыроды...

Вершы — Змітрок МАРОЗАЎ, музыка — Яўген КСЯНЕВІЧ.


1. Мне ўсё часцей бярозы

сняцца,

Вярба пад матчыным

акном,

Палі, дзе хмары табуняцца,

Што зацяжарылі дажджом.

Прыпеў:

Бэзу кіпень пад акном,

Пах язміну хмельны...

Заручуся вечарком

З яблынькай вясельнай.

Буду слухаць, як у сне,

Квецені дыханне,

Мо яна навее мне

Песню пра каханне.

Мо яна навее мне

Песню пра каханне.

2. Відаць, таму і настальгія

Маю душу туды заве,

Дзе жарабяткі маладыя

Пасуцца ў ранішняй траве.

Прыпеў.

3. Дзе салавей асірацелы

Шукае сэрцу спарыша,

Дзе ў туманах

тварожна-белых

Мая згубілася душа.

Прыпеў.


Рубрыку вядзе кампазітар Яўген Ксяневіч

evgenyksenevіch@gmaіl.com

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.