Вы тут

СААЗ паставіла ў Беларусь 250 кіслародных канцэнтратараў


Краінавы офіс Сусветнай арганізацыі аховы здароўя ў Беларусі перадаў сістэме аховы здароўя нашай краіны 250 кіслародных канцэнтратараў.


Плануецца, што дастаўленае абсталяванне ад вядучага сусветнага вытворцы будзе задзейнічана ў рэспубліканскім рэзерве падчас чаканай у асенне-зімовы перыяд другой хвалі захворвання на COVІD-19 і будзе размяркоўвацца Рэспубліканскім цэнтрам арганізацыі медыцынскага рэагавання ў тыя медустановы краіны, дзе найбольш спатрэбіцца дадатковая кіслародная падтрымка пацыентаў.

Закупленыя кіслародныя канцэнтратары цалкам адпавядаюць усім патрабаванням Сусветнай арганізацыі аховы здароўя. Дадзенае абсталяванне
для кіслароднай тэрапіі жыццёва неабходна захварэлым на COVІD-19 сярэдняй і высокай ступені цяжкасці са зніжанай з прычыны каранавіруснай інфекцыі кіслароднай сатурацыяй.

Прынцып работы канцэнтратара заключаецца ў генерацыі кіслароду з пакаёвага паветра і дастаўцы яго пацыенту праз назальныя катэтары. Кіслародныя канцэнтратары цалкам аўтаномныя і з'яўляюцца важнай крыніцай кіслароду пацыентаў з паніжанымі паказчыкамі насычэння крыві кіслародам. Яны абсталяваныя бактэрыяльным фільтрам, валодаюць прадукцыйнасцю восем літраў у хвіліну і канцэнтрацыяй кіслароду ў сумесі больш за 90 %. Таксама яны могуць выкарыстоўвацца для двух пацыентаў адначасова.

Абсталяванне на агульную суму $211 000 было пастаўлена ў рамках праекта «Падтрымка гатоўнасці СААЗ і мер у адказ для барацьбы з пандэміяй COVІD-19», што фінансуецца Агенцтвам ЗША па міжнародным развіцці (USAІD).

Алена КРАВЕЦ

Прэв’ю: vita-medici.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.