Вы тут

Фестываль «Глушанскі хутарок» пройдзе ў Бабруйскім раёне 3 кастрычніка


Раённы фестываль народнай творчасці «Глушанскі хутарок» пройдзе ў пасёлку Глуша Бабруйскага раёна 3 кастрычніка, паведамілі ў Магілёўскім аблвыканкаме, піша БелТА.


Для гасцей свята падрыхтавалі насычаную праграму: канцэрт калектываў мастацкай самадзейнасці і творчых груп устаноў культуры раёна, пленэр па кераміцы пад кіраўніцтвам народнага майстра Беларусі Юрыя Боўды, конкурс беларускай песні. Акрамя гэтага, падчас фестывалю пройдзе конкурс мясцовых фальклорных абрадаў, будуць працаваць выставы продажу сельскагаспадарчай прадукцыі і вырабаў майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, адбудзецца дэгустацыя страў нацыянальнай кухні.

«На працягу ўсяго дня на фестывалі будуць працаваць разнастайныя тэматычныя пляцоўкі. Запланавана забаўляльная праграма і для дзяцей», — адзначылі арганізатары.

Завершыцца раённы фестываль народнай творчасці падвядзеннем вынікаў.

Прэв’ю: komkur.info

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.