Вы тут

«Беларуснафта» да канца года павялічыць колькасць электразаправачных станцый да 400


«Беларуснафта» да канца года павялічыць колькасць электразаправачных станцый Malanka да больш чым 400, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе прадпрыемства.


Плануецца, што да сённяшніх 270 станцый у краіне ў 2020 годзе дададуцца яшчэ больш за 150. Тады агульная колькасць ЭЗС перавысіць 400 адзінак. «Наша галоўная задача — забяспечваць камфорт кіроўцам электрамабіляў зручным размяшчэннем заправак. Каля гандлёвых і забаўляльных цэнтраў, на паркоўках супермаркетаў, крамаў мы ўсталёўваем хуткія станцыі. Уладальнік электрамабіля, калі прыязджае ў гандлёвы цэнтр, можа падключыць аўто да зараднай станцыі і ісці па сваіх справах. Калі ён вяртаецца, электрамабіль ўжо зараджаны. Гэта зручна і камфортна», — адзначыў намеснік генеральнага дырэктара ВА «Беларуснафта» Андрэй Коцік.

Больш за ўсё электразаправачных станцый у Мінску — 171. У 2020 годзе ў сталіцы запланавана ўстаноўка яшчэ 110 хуткіх станцый. Большасць з іх будуць размешчаны ў цэнтры горада, паблізу гандлёвых, забаўляльных і культурна-спартыўных аб’ектаў. Аднак у спальных раёнах сталіцы вадзіцелі электракараў таксама маюць магчымасць зарадкі.

Паводле ацэнак «Беларуснафты», з пачатку лета колькасць электрамабіляў у Беларусі вырасла ў два разы. Калі ў пачатку вясны гаварылася пра тое, у Беларусі крыху больш за 400 электрамабіляў, то ў пачатку жніўня іх стала больш за 800.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.