Вы тут

Туманная раніца ў Жыліцкім парку


Пасёлак Жілічы Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці знаходзіцца паблізу аўтамагістралі Бабруйск-Рагачоў-Доўск. На яго тэрыторыі, якая месціцца па беразе ракі Добасна, захаваліся рэшткі сядзібна-паркавага ансамбля — помніка архітэктуры позняга класіцызму. Палац і парк належылі магнацкаму роду Булгакаў.


Пасля рэвалюцыі палацавы будынак выкарыстоўвываўся як вучэбны корпус саўгаса-тэхнікума. Цяпер будынак на рэстаўрацыі, а паўднёва-ўсходняя частка пейзажнага парку пакуль нагадвае дзічэлы сад. Уся тэрыторыя ансамбля з сажалкамі і гаспадарчымі пабудовамі займае сто гектараў.

Нягледзячы на працы па абнаўленні і адраджэнні тэрыторыі, у восеньскую туманную раніцу тут надзіва ўтульна і маляўніча, залатое ўбранне стварае рамантычны настрой, нараждае ў душы паэзію і музыку. На захаваных клянова-ліпавых алеях дрэмле ранішняя цішыня і меланхалічны спакой, праз прасветы бялеюць абрысы палацавай раскошы.

Жыліцкі сядзібна-паркавы ансамбль адзін з нямногіх старажытных паркаў краіны, якому дадзены шчаслівы шанец вярнуцца ў былое шляхетна-ўрачыстае аблічча.

Анатоль Кляшчук, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.